wd wp Пошук:

Вазнычы

Вазнычы[1] (укр.: Возничі́) — вёска ў Оўруцкім раёне Жытомірскай вобласці Украіны. Уваходзіць у склад Славэчанскай вясковай абшчыны.

Этналінгвістычныя даследаванні

Вёска Вазнычы ўжо цікавіла савецкую акадэмічную навуку (МДУ, Інстытут славяназнаўства).

Так, у ліпені 1981 гады ў вёсцы Вазнычы ўжо знаходзілася група студэнтаў і выпускнікоў Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. В. Ламаносава пад кіраўніцтвам Н. Г. Паўлавай. Студэнты сабралі тэксты, жніўныя песні, замовы, духоўны верш пра цмокаў, сны. Матэрыялы гэтай экспедыцыі ў далейшым выкарыстоўвалі іншыя навукоўцы для сваіх даследаванняў, у тым ліку і праўнук вялікага рускага пісьменніка Л. М. Талстога - акадэмік Талстой Мікіта Ільіч. Іх працы друкаваліся выдавецтвам «Навука» ў навуковых серыях Інстытута славяназнаўства Акадэміі Навук СССР (РАН): «Славяноведение», «Славянский и балканский фольклор», «Славянское и балканское языкознание». Шмат прац выйшла ў маскоўскіх выдавецтвах «Ладомир», «Индрик», «Рукописные памятники Древней Руси». Вось некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Оўруцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be