wd wp Пошук:

Ваканай

Ваканай[1] (яп.: 稚内市 Ваканай-сі?) — порт на востраве Хакайда, самы паўночны горад Японіі.

Плошча горада складае 760,84 км²,[2] насельніцтва — 38 944 чалавека (30 верасня 2010)[3], шчыльнасць насельніцтва — 51,19 чал./км².

Горад размешчаны на беразе праліва Лаперуза Ахоцкага мора, які аддзяляе Хакайда ад вострава Сахалін. Заснаваны горад 1 красавіка 1949 года. Клімат вільготны, дажджлівы і ветраны, за год выпадае больш за 1 100 мм ападкаў. Узімку звычайна выпадае снег.

Гарады Южна-Сахалінск, Невельск і Карсакаў — пабрацімы Ваканая.[4] Порт часта наведваецца маракамі з Расіі.

Клімат

Клімат Ваканая ўмераны мусонны. З-за ўплыву цёплага цячэння Курасіа зімы тут значна цяплейшыя, чым у размешчаным непадалёк Южна-Сахалінску, а таксама, чым у Тэрнеі, размешчаным прыкладна на адной жа шыраце з Ваканаем.

Клімат Ваканая
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C −3,4 −3,4 0,9 7,2 12,0 15,7 19,9 22,0 19,4 13,3 5,8 0,1 9,2
Сярэдні мінімум, °C −7,7 −8,2 −4,2 1,7 5,8 9,7 14,4 16,7 13,5 7,5 0,6 −4,4 3,8
Норма ападкаў, мм 98 68 54 55 71 65 93 112 126 130 128 123 1 124
Крыніца: Ганконская абсерваторыя

Транспарт

Канцавая станцыя Галоўнай лініі Соя. Злучаны з Карсакавым паромнай пераправай.

  • Выгляд з узгорка
  • Уначы
  • «Вароты ў снег і лёд»
  • Захад

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн. — карта Японіі
  2. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan(яп.)  з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  3. 住民基本台帳人口・世帯数(яп.)  (нявызн.)?. Hokkaido Government (30 жніўня 2010). — Статыстычныя даныя губернатарства Хакайда. Праверана 31 снежня 2010.
  4. Сайт Адміністрацыі Карсакаўскай ДА(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be