wd wp Пошук:

Вакаяма (горад)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вакаяма. Вакая́ма (яп.: 和歌山市 Вакаяма-сі?) — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Вакаяма.

Плошча горада складае 209,23 км²,[1] насельніцтва — 368 488 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 1 761,16 чал./км². У горадзе сканцэнтравана 40 % насельніцтва прэфектуры. Насельніцтва горада расце нягледзячы на тое, што фірма Sumitomo Steel перамясціла значную частку сваёй актыўнасці ў Кітай.

Горад быў заснаваны 1 красавіка 1889 года.

Вакаяма падзелена на дзве часткі ракой Кінакава. На поўначы мяжы горада падыходзяць да прэфектуры Осака. Горад знакаміты крэпасцю, пабудаванай на гары Тарафусу, адкуль падчас перыяду Эда кіраваў Такугава Ёсімунэ, восьмы сёгун роду Такугава.

Гарады-пабрацімы

Вакаяма з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan(яп.)  з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 和歌山県統計情報(яп.)  (нявызн.)?. Адміністрацыя прэфектуры Вакаяма (1 чэрвеня 2010). — Статыстычныя даныя прэфектуры Вакаяма. Праверана 16 ліпеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1889 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be