wd wp Пошук:

Ваксхальм

Ваксхальм (шведск.: Vaxholm) — горад у Швецыі, адміністрацыйны цэнтр камуны Ваксхальм лена Стакгольм, курорт. Размешчаны за 30 км на паўночны ўсход ад Стакгольма на востраве Ваксён у Стакгольмскім архіпелагу. Насельніцтва — 4857 чалавек (2011).

Гісторыя

Заснаваны ў 1558 годзе, калі кароль Густаў Ваза набыў некалькі ферм у графа Пера Брагэ Старэйшага. Пазней Ваксхальм атрымаў правы гандлёвага горада, а ў 1652 годзе гораду былі прадастаўлены гарадскія прывілеі. Гарадскі герб нагадвае ўмацаванні, а таксама суднаходства.

На працягу XIX стагоддзя тэрыторыя горада амаль не пашыралася. У 1880-х гадах ён стаў папулярным курортным гарадком, людзі са Стакгольма пабудавалі шмат драўляных лецішчаў.

Толькі ў 1912 годзе дазволілі будаваць дамы з іншых матэрыялаў, акрамя драўніны, надаючы гораду характэрны выгляд.

Транспарт

Панарама горада Ваксхальм

Ваксхальм размешчаны на востраве, але з мацерыковай Швецыяй звязаны шэрагам аўтамабільных мастоў, аўтобусам звязаны з горадам Стакгольмам. Waxholmsbolaget і іншыя паромныя лініі забяспечваюць рэйсы да цэнтра Стакгольма і многіх іншых астравоў Стакгольмскага архіпелага.

Аўтамабільная паромная пераправа «Ваксхальмследэн» злучае Ваксхальм з востравам Рындзё праз праліў Кад’юпет. Паром Кастэлет, кабельны паром з электрычным рухам, забяспечвае доступ пасажыраў да замка Ваксхальм на яго астраўку ў цэнтры Кад’юпета.

Славутасці і музеі

  • Галоўнай славутасцю Ваксхальма з’яўляецца крэпасць, якая размясцілася ў праліве паміж Ваксёнам і суседнім востравам Рындзё. Яе будаўніцтва пачалося ў сярэдзіне XVI стагоддзя. У цяперашні час у крэпасці размяшчаецца музей, прысвечаны абарончым работам, якія праводзіліся ў мясцовых шхерах з мэтай засцерагчы Стакгольм ад нападу з мора.
  • Царква Густава Адольфа, асвечаная 4 верасня 1803 года.
  • Ваксхальмскі краязнаўчы музей.
  • Замак Багесунд, былая рэзідэнцыя Пера Брагэ Малодшага. У цяперашні час музей.

Знакамітыя ўраджэнцы і жыхары

Галерэя

Зноскі

  1. Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthetStatistics Sweden, 2019.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be