Валка
Валка (лат.: Valka) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Валкаўскага края. Плошча 14,36 км². Насельніцтва 5891 чал. (2012).
Геаграфія
Размешчаны на мяжы з Эстоніяй (горад Валга). Плошча горада — 14,2 км².
Гісторыя
Горад Валк (па-нямецку) упершыню згадваецца ў 1286 годзе, у 1419 годзе быў рэзідэнцыяй ландтага Лівонскай канфедэрацыі. Гарадскія правы былі дадзены польскім каралём Стэфанам Баторыем у 1584 годзе.
У 19 стагоддзі з’явілася чыгунка. 15 лістапада 1917 г. у Валцы было прынята Рашэнне аб абвяшчэнні незалежнай Латвійскай Рэспублікі. Сцяг Латвіі быў узняты першы раз менавіта ў гэтым горадзе. З 1 ліпеня 1920 года горад быў падзелены паміж Латвіяй і Эстоніяй.
Культура, славутасці
Краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры — былы дом барона фон Урангеля (1645), евангелісцкая лютэранская царква Святой Катрыны (упершыню згадваецца ў 1477, разбурана ў 1702 і 1752 гадах, пазней аднаўлялася).
Галерэя
- Семінарысцкая вуліца
- Рыжская вуліцы на мяжы з Эстоніяй.
- Шматпавярховы дом.
- рака Педэлі.
Гарады-пабрацімы
- Валга (эст.: Valga), Эстонія
- Торніа (фінск.: Tornio), Фінляндыя
- Аляксандраў-Куяўскі (польск.: Aleksandrów Kujawski), Польшча
- Дзюрбюі (фр.: Durbuy), Бельгія
- Вайсенбург (ням.: Weißenburg), Германія
- Тврдошын (славацк.: Tvrdošín), Славакія
- Орымаціла (фінск.: Orimattila), Фінляндыя
- Франкфурт-на-Одэры (ням.: Frankfurt an der Oder), Германія
- Нарва (эст.: Narva), Эстонія
- Івангарад, Расія
- Новае Дзявяткіна, Расія
- Светагорск, Расія
- Слубіцы (польск.: Słubice), Польшча
- Іматра (фінск.: Imatra), Фінляндыя
Зноскі
- ↑ «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā» (лат.)
- ↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі — красавік 2011 (лат.)
- ↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі — 16 лютага 2011 (лат.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валка
- Афіцыйны сайт Валцкага краі(лат.) (англ.) (эст.)
- Газета для жыхароў Валгі і Валкі (руск.)
- Інфармацыя пра Валку на турыстычным партале mesta.lv(руск.)
- Інфармацыя пра Валку ў тапанімічнай базе даных(лат.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Докшыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лоеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, падзеленыя дзяржаўнай мяжой Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дунілавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пастаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Докшыцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.