Валынка (Брэст)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Валынка.
Валынка — прадмесце Брэста. Размешчана ў Маскоўскім раёне.
Гісторыя
Узнікла ў XIII стагоддзі за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад гістарычнага Берасця на гандлёвым шляху на Валынь як рамеслена-гандлёвае паселішча, якое пазней прыйшло ў заняпад. Затым сельскае паселішча, жыхары якога займаліся земляробствам. У XIX стагоддзі ўвайшло ў склад Брэста[1]. У 1921—1939 гадах называлася Траўгутава[2].
Забудова
Забудова сядзібнага тыпу. Асноўныя вуліцы — Ковельская, Калгасная і інш. Тут размешчаны сярэдняя школа, магазіны і прадпрыемсты бытавога абслугоўвання паселішча[1].
Зноскі
- 1 2 Волынка // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
- ↑ Брэст // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Літаратура
- Волынка // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.