Вальядалід
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вальядалід (значэнні).
Вальядалі́д[1] (ісп.: Valladolid) — горад у Іспаніі, сталіца аднайменнай правінцыі і Аўтаномнай Супольнасці Кастылія і Леон. насельніцтва- 322.000 чалавек (2004).
Геаграфія
Горад размешчаны на рацэ Пісуэрга ў месцы яе зліцця з Эсгевай і ледзь вышэй яе ўпадзення ў Дуэра.
Гісторыя
Эканоміка
У горадзе маецца аўтазавод кампаніі Renault, іншыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы.
Транспарт
Аўтобусы, чыгунка, міжнародны аэрапорт. Чакаецца пабудова лініі хуткаснага цягніка з Мадрыда.
Культура
З 1956 года праходзіць адзін з найстарэйшых фестываляў Еўропы — Міжнародны кінафестываль у Вальядалідзе, таксама вядомы як Seminci. Дзякуючы яму іспанскія гледачы пазнаёміліся з такімі імёнамі, як Інгмар Бергман, Луіс Буньюэль, Франсуа Труфо, Анджэй Вайда, Федэрыка Феліні, Эрмана Олмі і Ылмаз Гюней. Фестываль вядомы як свайго роду «выпрабавальны палігон» для фільмаў, якія былі забаронены ці мелі неадназначную адзнаку ў грамадстве. Менавіта тут у 1975 годзе адбылася іспанская прэм’ера фільма Стэнлі Кубрыка «Завадны апельсін». Seminci заўсёды характарызаваўся сваёй гатоўнасцю ісці на рызыку і ўводзіць новае ў сваю праграму.
Спорт
Адукацыя
Гл. таксама: Вальядалідскі ўніверсітэт Славутасці ———-
- Замак Пеньяфіель у правінцыі Вальядалід
Зноскі
- ↑ Напісанне Вальядалід у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.495.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты Кастыліі і Леона Катэгорыя·Муніцыпалітэты паводле правінцый Іспаніі Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Вальядалід
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.