wd wp Пошук:

Валішчанскі сельсавет

Валі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Валішча.

Утвораны 19 студзеня 1965 года ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў складзе 6 населеных пунктаў: вёсак Валішча, Вулька Лаўская, Хваросна, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Лагішынскага пассавета, і вёсак Азарычы, Клятная і Сакалоўка, якія да 6 студзеня 1965 года знаходзілся ў складзе Коланскага сельсавета[1][2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1793 чалавекі[3], з іх 95,0 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be