wd wp Пошук:

Ван

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ван (значэнні).

Ван (турэцк.: Van) — горад ва ўсходняй Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Ван. Размешчаны на ўсходнім беразе возера Ван. Назва горада паходзіць ад армянскага ван — сяло, паселішча. 360 тыс. жыхароў (2008).

Узнік у І тыс. да н.э. Да VI ст. да н.э. пад назвай Тушпа сталіца дзяржавы Урарту. Да I ст. да н.э. значны горад Старажытнай Арменіі. У 364 годзе разбураны войскамі сасанідскага цара Шапура II. У Х ст. у складзе Васпураканскага царства. 3 1022 года пад уладай Візантыі, пасля — сельджукаў. У 2-й пал. XIV ст. двойчы разбураны войскамі Цімура. 3 XVII ст. пад уладай Турцыі. У Першую сусветную вайну 1914—1918 гг. армянскае насельніцтва Вана выселена і знішчана турэцкімі ўладамі.

У горадзе харчовая, цэментная прамысловасць. Чыгуначная станцыя.

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://rapor.tuik.gov.tr/reports/rwservlet?adnksdb2&ENVID=adnksdb2Env&report=wa_turkiye_ilce_koy_sehir.RDF&p_il1=65&p_kod=1&p_yil=2011&p_dil=1&desformat=html

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вангравецкага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Велікапольскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты Гадруцкага раёна НКР Катэгорыя·Населеныя пункты Жабінкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кашатагскага раёна НКР Катэгорыя·Населеныя пункты Краснаярскага края Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мартакерцкага раёна НКР Катэгорыя·Населеныя пункты Навасэлыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сакальскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Самбірскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Слуцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты марза Арарат Катэгорыя·Населеныя пункты марза Армавір Катэгорыя·Населеныя пункты марза Гегаркунік Катэгорыя·Населеныя пункты марза Лары Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1300 годзе Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Хабараўскага края
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be