Вараш
Вараш[1] (укр.: Вараш) — горад абластнога значэння ў Ровенскай вобласці Украіны на рацэ Стыр, у 1977-2016 гг. горад называўся Кузнэцоўск, горад-спадарожнік Ровенскай атамнай электрастанцыі.
Гісторыя
Першае пісьмовае згадванне аб Варашы датуецца 1776 г. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 г. Вараш - у складзе Расійскай імперыі. Па новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні Вараш адносіцца да Рафалаўскай воласці Луцкага павета Валынскай губерні.
Сяло расцягнулася на некалькі кіламетраў уздоўж ракі Стыр. У гістарычнай літаратуры Вараш згадваецца пераважна ў сувязі са старажытнай Свята-Міхайлаўскай царквой. Асобныя даследчыкі сцвярджаюць, што тут знаходзіліся унікальныя іконы. Царква была пабудавана з дрэва ў 1776 г. У 1961 г. у ёй адбылася апошняя служба, пазней царкву зруйнавалі.
У Першую сусветную вайну назва вёскі гучала даволі часта - на расійскіх і нямецкіх штабных картах яна значылася як населены пункт, дзе праходзіла лінія фронту падчас адной з найбуйнейшых аперацый.
Найстарэйшымі дакументамі, якія захоўваюцца ў архіўным аддзеле гарвыканкама, ёсць пагаспадарскія кнігі Варашскага сельскага савета дэпутатаў працоўных за 1947-1949 гг. Па іх дадзеных да Варашскага сельскага савета ў 1947-1949 гг. акрамя вёскі Вараш ўваходзіла яшчэ пяць хутароў. У 1947 г. на тэрыторыі Варашскага сельскага савета пражывала 897 чалавек. Першым старшынёй сельскага савета быў Пашко Аляксандр Максімавіч. У сяле Вараш дзейнічала пачатковая школа, таму пісьменнымі былі палова жыхароў вёскі. 15 сакавіка 1973 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР быў зацверджаны праект поўнай перабудовы паселішча з наступным знішчэннем гістарычных каштоўнасцяў.
25 мая 1973 г. міністр энергетыкі і электрыфікацыі П. Непарожны забіў першы сімвалічны калок на месцы, дзе павінна быць пабудавана атамная электрастанцыя. 10 жніўня 1973 г. пачалося будаўніцтва станцыі і, адначасова, горада. 14 лістапада 1973 г. загадам міністра энергетыкі і электрыфікацыі дырэктарам атамнай электрастанцыі прызначаны У.А. Кароўкін, які кіраваў ёю на працягу 29 гадоў. У 1974 г. адкрыты першы магазін і сталовая, уведзена ў дзеянне першая артэзіянская свідравіна, за два месяцы пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю будынак музычнай школы, якая стала на некаторы час агульнаадукацыйнай і 56 вучняў — дзяцей будаўнікоў, якія яшчэ жылі ў суседніх вёсках, — уступілі ў яе класы, запрацавала ЛЭП-35, здадзена ў эксплуатацыю першая кацельня пасёлка, 30 снежня здадзены першы жылы дом № 6 з газавымі плітамі. У лютым 1975 г. адкрыты першы магазін «Бярозка», пазней сталовая. 16 лістапада 1975 г. уведзены ў строй першы дзіцячы сад, у жнўні 1976 г. закладзены першы кубаметр бетону ў падмурак РАЭС. 30 снежня 1976 г. здадзены кацёл на ПРК - першы прамысловы аб’ект РАЭС.
15 сакавіка 1977 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага савета Украінскай ССР новазбудаванаму населенаму пункту было прысвоена найменне пасёлак Кузнэцоўск.
У студзені 1978 г. у пасёлку пражываюць 5,5 тыс. жыхароў. У 1978 г. адкрыты дзіцячы сад № 2; уведзены ў дзеянне комплекс збудаванняў медыка-санітарнай часткі; пачынае складаць турбіну. У пачатку 1979 г. дастаўлены корпус рэактара, у 1979 г. уведзены ў дзеянне гарадскія ачышчальныя збудаванні; у пасёлку адкрываюцца новыя аб’екты: ўводзяцца новыя жылыя дамы, дзіцячы сад № 3, адкрываецца новая бальніца. У снежні 1979 г. праведзены пробны пуск першага турбагенератара. 22 снежня 1980 г. ажыццёўлены пуск першага энергаблока. У 1980-1981 гг. ва ўзмоцненых тэмпах праходзіць будаўніцтва другога энергаблока, пачата будаўніцтва трэцяга. 22 снежня 1981 г. уключаны турбагенератар № 3. 30 снежня 1981 г. уключаны турбагенератар № 4; уведзены ў строй другі энергаблок станцыі магутнасцю 440 тыс. кВт. 4 лютага 1982 г. закладзены першы кубаметр бетону ў рэактарнае аддзяленне трэцяга энергаблока. У 1980-1986 г. пабудаваны дзіцячыя сады № 4, 5, 6, 7, школы № 1, 2, 3, прафесійна-тэхнічнае вучылішча, прафілакторый, сталовыя, крамы, кінатэатр “Палессе” і шэраг іншых аб’ектаў, выраслі новыя жылыя масівы горада.
У 1984 г. пасёлак атрымлівае статус горада. У 1985 г. зацверджаны генеральны план горада. 10 жніўня 1986 г. закладзены падмурак чацвёртага энергаблока РАЭС. 22 снежня 1986 г. уведзены ў строй трэці энергаблок магутнасцю 1 млн кВт. У 1987 г. здадзены ў эксплуатацыю гатэль з рэстаранам, у 1989 г. адкрыта школа № 4, у 1992 г. адкрыта школа № 5; уведзена ў эксплуатацыю водазаборнае збудаванне пітной вады; адкрыты Палац культуры, у 1999 г. створана першая ўстанова новага тыпу - гімназія. 3 чэрвеня 2016 г. Вярхоўная Рада Украіны вярнула гораду гістарычную назву - Вараш.
Галерэя
- Помнік мірнаму атаму
- Палац культуры
- Помнік ахвярам ЧАЭС
- Гатэль «Вараш»
- Міхайлаўская царква ПЦУ
- Сучасныя жылыя будынкі
- Вячэрні горад
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Касцюковіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лепельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пачынкаўскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Сенненскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Тыўрыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шумяцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Клімавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Раёны Ровенскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.