Варашылаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Варашылаўскі сельсавет. Варашы́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Вомельна.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кнорынскі сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вомельна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 1931 года цэнтр сельсавета — вёска Кнорына. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1939 годзе перайменаваны ў Варашылаўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Вомельна. 5 мая 1962 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Селецкага (11 населеных пунктаў: Бярэзнікі, Выемка, Глод, Дубавое, Завод, Ільінка, Ніва, Паднямонец, Парэчча, Пахар і Селішча) і Сінчанскага (8 населеных пунктаў: Апляўніца, Быцень, Вомельна, Востраў, Клятное, Любячка, Мельніца і Палёк) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.