Варна
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Варна (значэнні). Варна (балг.: Варна) — трэці па велічыні горад Балгарыі, знаходзіцца на поўначы краіны, на чарнаморскім ўзбярэжжы, цэнтр аднайменнай абшчыны і вобласці. Насельніцтва — 351 809 жыхароў [2]. Марскі порт. Буйны культурны цэнтр з развітым марскім турызмам, у горадзе праводзяцца шматлікія фестывалі.
Геаграфія і клімат
Размешчаны на паўночна-заходнім беразе заліва Варны і паўночна-усходнім узбярэжжы возера Варна. У ваколіцах горада клімат спрыяе вырошчванню садавіны: яблыкаў, ківі і інш. Варна размешчана на Франгенскім плато, самы высокі пункт горада над узроўнем мора 356 метраў, у зімовы час горад абдуваюць моцныя вятры з поўначы. Клімат марскі, параўнальна мяккі ў цёплую палову года. Сярэдняя тэмпература студзеня 1,7 °C, ліпеня ў сярэднім 22,8 °C, сярэднегадавая 12,2 °C, абсалютны мінімум тэмпературы — мінус 24,3 °, абсалютны максімум + 41,4 °. Сярэдняя колькасць ападкаў 498 мм, з максімумам у чэрвені і лістападзе і мінімумам ў лютым.
Гісторыя
На месцы сённяшняга горада 580 г. да н.э. з’явілася грэчаская калонія Адэсас. Горад быў часткай Рымскай імперыі і Візантыі. У сёмым стагоддзі горад разбураны славянамі або аварамі.
Славяне заснавалі новы горад вакол старога, назваўшы яго Варна. Ён увайшоў у склад балгарскай дзяржавы. У 971 г. Візантыя вярнула горад, але страціла яго на карысць балгарскай дзяржавы У XIII і XIV ст, Варна была важным портам другога балгарскага царства, з яго экспартаваўся тавар ў Венецыю і Геную. У 1389 адышоў да турак, у 1399 разрабаваны татарамі з Залатой Арды.
10 лістапада 1444 каля горада адбылася бітва паміж венгерска-польскім войскам, пад камандаваннем Уладзіслава III Варненчыка з турэцкім войскам пад камандаваннем султана Мурада II. Бітва скончылася паражэннем хрысціянскага войска. У наступным, на працягу амаль 5 ст. горад стаў уладаннем Асманскай імперыі. Ад 1878 у складзе Балгарыі.
Насельніцтва і адміністрацыйнае дзяленне
Насельніцтва
Насельніцтва горада на студзень 2009 г. было 352 211 чалавек, па колькасці жыхароў горад займае трэцяе месца пасля Сафіі і Плоўдзіва [2]. Па дадзеных муніцыпальнай адміністрацыі, міністэрства ўнутраных спраў і шматлікіх сродкаў масавай інфармацыі, жыхароў, якія фактычна пражываюць у горадзе значна больш, чым афіцыйна абвешчана.
Год | 1852 | 1878 | 1887 | 1896 | 1910 | 1920 | 1926 | 1946 |
Насельніцтва | 16 000 | 24 555 | 24 830 | 33 687 | 41 419 | 50 810 | 60 536 | 76 954 |
Год | 1956 | 1965 | 1975 | 1982 | 1990 | 2001 | 2007 | 2008 |
Несельніцтва | 120 345 | 180 110 | 251 654 | 295 038 | 300 913 | 309 910 | 311 451 | 360 000 |
Раёны і кварталы
Паводле Закона аб тэрытарыяльным дзяленні сталіцы і буйных гарадоў[3], тэрыторыя Варны дзеліцца на 5 раёнаў:
Раён | Квартал |
---|---|
Аспарухава (24483 жыхароў) |
кварталы «Аспарухава», «Галата» |
«Уладыслаў Варненчык» (56854 жыхароў) |
кварталы «Уладыславова», «Абрыкосавы сад» |
«Младасць» (93949 жыхароў) |
кварталы «Адраджэнне», «Младасць», «Міхаіл Іваноў», «Перамога», «Трошава» |
«Адэскі» (79344 жыхароў) |
кварталы «Цэнтр», «Хрыста Боцеў» |
«Прыморскі» (113478 жыхароў) |
кварталs «Вінніца» «Ізграеў» «Леўскі» «Цвяточны квартал» «Марскі сад» «Чайкі» «Брыз» «Траката» «Еўксінаград»; |
Рэлігія
У горадзе і раёне мноства храмаў - як балгарскіх праваслаўных, так і іншых рэлігій, шырока распаўсюджаных у Балгарыі - армянскія праваслаўныя, евангелістскія, адвентыскія, каталіцкія храмы, мусульманскія мячэці і будыскія цэнтры.
У Варне 14 праваслаўных храмаў. Сярод самых вядомых праваслаўных цэркваў у горадзе з’яўляюцца: кафедральны сабор Святой Багародзіцы, царква Святога Мікалая, а таксама царква Святой Параскве.
Адукацыя
Варна з’яўляецца важным адукацыйным цэнтрам у краіне, у горадзе атрымліваюць адукацыю каля 30 тыс. студэнтаў.
У горадзе знаходзяцца наступныя ўніверсітэты:
- Вышэйшае ваенамарское вучылішча ў Варне
- Эканамічны ўніверсітэт у Варне
- Медыцынскі ўніверсітэт імя прафесара Параскева Стаянава
- Тэхнічны ўніверсітэт у Варне
- Варненскі вольны ўніверсітэт імя Чарнарызца Храбра
- Тэхнічны каледж у Варне
- Медыцынскі каледж у Варне
- Коледж турызму ў Варне
Сярэдняя адукацыя надаецца ў розных навучальных установах:натуральных школах, мастацкіх, прафесійных, спартыўных і агульнаадукацыйных школах.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ https://www.bgpost.bg/en/17?scode=varna
- 1 2 ГРАО, Таблица на населението на населените места в България към 15.12.2008 г.
- ↑ http://lex.bg/laws/ldoc.php?IDNA=2133624321
Спасылкі
- Афіцыйная старонка
- Тырыстычная старонка Архівавана 3 ліпеня 2008.
Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Воранаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Дзямідаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Ніжагародскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.