wd wp Пошук:

Васа (горад)

Ва́са (фінск.: Vaasa, шведск.: Vasa), састарэлы варыянт Ва́за (шведск.: Wasa[1]) — горад і муніцыпалітэт на захадзе Фінляндыі на беразе Батнічнага заліва Балтыкі (былая сталіца Вазаскай губерні Вялікага Княства Фінляндскага, вядомая таксама, як Нікалайстад (шведск.: Nikolaistad), Нікалайстат або Нікалайштат (ад ням.: Nikolaistadt), фінск.: Nikolainkaupunki, Нікалаінкаўпункі)[1].

Насельніцтва Васы складае 57 501 чалавек (ліпень 2007). Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Астработнія, і шведская мова з’яўляецца роднай мовай для прыкладна 25 % насельніцтва Васы. Горад з’яўляецца важным цэнтрам фінска-шведскага нацыянальнага дыялогу.

У горадзе дзейнічае Васкі ўніверсітэт.

Гісторыя

Выгляд горада да пажару ў 1852 г., 1840-я гг.

Атрымаў гарадскі статут у 1606 годзе, падчас валадарання караля Швецыі Карла IX і названы ў гонар каралеўскага дому Васа (Ваза). Падчас вайны 1808—09 гг. горад некалькі разоў быў узяты ў баі рускімі войскамі[1].

Размешчаны першапачаткова на берагах бухты Батнічнага заліва, пазней, дзякуючы ўзняццю берагоў, у XIX стагоддзі знаходзіўся ўжо на значнай адлегласці ад берага і таму пасля пажару 1852 г., які цалкам яго знішчыў, горад быў перанесены на захад, да марскога берага[1].

Назва

На працягу шматлікіх гадоў Васа некалькі разоў мяняла сваю назву ў выніку змянення напісання, прыняцця палітычных рашэнняў і змянення стану мовы.

Першапачаткова горад насіў назву Mustasaari (фінск.: «Чорны востраў») ці Mussor (у гонар вёскі, на месцы якой ён быў заснаваны ў 1606), але праз некалькі гадоў назва была зменена на Wasa (Васа) у гонар шведскай каралеўскай дынастыі. З 1606 па 1855 горад быў вядомы як Васа. У 1855 г. у сувязі са смерцю расійскага імператара Мікалая I, які насіў адначасова тытул Вялікага Князя Фінляндскага, горад атрымаў афіцыйную назву Нікалайштат ці Нікалайстат (Nikolaistadt па-нямецку, Nikolaistad па-шведску і Nikolainkaupunki па-фінску), нягледзячы на гэту, старая назва ўвесь час заставалася ва ўжыванні (у адрозненне ад старой Вазы — Gamla Wasa, яго звалі Новая Ваза — Nya Wasa[1]). Пачынаючы з 1918 года горад афіцыйна стаў называцца Ваза.

Геаграфія

Горад размешчаны на ўзбярэжжы Батнічнага заліва Балтыйскага мора ў самым вузкім месцы Кваркенскага праліва. Адлегласць да Швецыі ў гэтым месцы ўсяго 80 км.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Ваза, город // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 YstävyyskaupungitВаса. Праверана 13 кастрычніка 2020.
  3. https://www.kiel.de/de/kiel_zukunft/kiel_international/Vaasa.php
  4. http://malmo.se/Kommun--politik/Sa-arbetar-vi-med.../Omvarld/Internationellt-arbete/Vanorter.html
  5. http://www.vaasa.fi/node/6351/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1606 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be