Васастан (Стакгольм)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Васастан.Васастан, Васастадэн (шведск.: Vasastan/Vasastaden) — адзін з раёнаў Стакгольма. У некаторых крыніцах згадваецца як Вазастан.
Васастан размешчаны ў цэнтры Стакгольма і займае тэрыторыю каля 3 км²; насельніцтва — 58 тысяч (2006). Гэта другі раён шведскай сталіцы як паводле населенасці, так і паводле плошчы. Вышэйшы пункт раёна — 43 м над узроўнем мора.
Раён быў населены і раней, але сваю назву атрымаў у 1885 годзе ад вуліцы Васагатан, якая, у сваю чаргу, названа ў гонар караля Густава Васы. Васастан завуць «каменным горадам» за тое, што гэты раён ад пачатку забудоўваўся каменнымі дамамі.[1] Таксама ў раёне размешчаны Бергіянскі батанічны сад, гарадскі парк Васапарк і Стакгольмская грамадская бібліятэка.[2][3]
У Васастане каля 70 гадоў жыла вядомая шведская пісьменніца Астрыд Ліндгрэн, якая «пасяліла» тут і героя сваіх твораў Карлсана.[4] У раёне на некаторых вуліцах дамы стаяць ушчыльную адзін да аднаго, таму цалкам магчыма шпацыраваць па дахах.
Зноскі
- ↑ Квартал Васастан
- ↑ Asker, Bertil (1986). Stockholms parker : innerstaden. Monografier utgivna av Stockholms stad, Stockholms tekniska historia 2. Stockholm: Liber Förlag.
- ↑ Stockholms stadsbibliotek
- ↑ Як арыентавацца ў Стакгольме: ключавыя словы і паняцці Архівавана 3 верасня 2014.
Катэгорыя·Раёны Стакгольма
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.