wd wp Пошук:

Васілевіцкі сельсавет (Слонімскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Васілевіцкі сельсавет. Васіле́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Васілевічы.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Парэцкі сельсавет у складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Парэчча. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 лістапада 1963 года сельсавет перайменаваны ў Васілевіцкі. 17 лістапада 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Васілевічы.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1343 чалавекі[1], з іх 90,2 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,3 % — палякі[2].

Станам на 2015 год у сельсавеце пражывае 1507 чалавек, у тым ліку: дзяцей да 16 гадоў — 247, працаздольных — 784, пенсіянераў — 476.

Інфраструктура

На тэрыторыі сельсавета размешчаны: сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Васілевічы», ААТ «Птушкафабрыка Слонімская», дарожны ўчастак РУП «Дарожна-будаўнічы трэст № 6», кампрэсарная станцыя «Слонімская» упраўлення магістральных газаправодаў, установа адукацыі «Парэцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная базавая школа Слонімскага раёна», дзіцячы сад, шэсць крамаў, тры фельчарска-акушэрскія пункты, два сельскіх дома культуры, дзве сельскія бібліятэкі, Парэцкая Свята-Георгіеўская царква.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца ўрочышча Падлужанскія Горы з вяршыней 191,1 м (1,3 км на паўднёвы захад ад вёскі Васілевічы). Гара знаходзіцца пасярод ворыва, непадалёк ад сасновага масіва. Каардынаты: 53° 07,762’ N, 25° 15,403’ E.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Слонімскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be