Велікашылавіцкі сельсавет
Велікашы́лавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вялікія Шылавічы. Плошча сельсавета складала 13089,22 га[1].
Гісторыя
Утвораны 6 жніўня 1979 года ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці БССР. Скасаваны 28 жніўня 2013 года, тэрыторыя далучана да Дзеравянчыцкага сельсавета[1].
Склад
У склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак — Вялікія Шылавічы (цэнтр сельсавета), Чапялева, Савічы, Шылавічы (спіртзавод), Якімавічы і Новая Стража.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1211 чалавек[2], з іх 95,5 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,3 % — украінцы[3].
Установы культуры, аховы здароўя, адукацыі, турызму
Падчас існавання на тэрыторыі сельсавета знаходзіліся:
- Дом культуры
- Два ФАПы
- Велікашылавіцкая сярэдняя школа
- Дашкольная ўстанова яслі-дзіцячы садок
- Раённая турысцкая база
- 5 крам
- Паштовае аддзяленне
- Вясковая бібліятэка і інш.
Геалагічныя помнікі. Выдатныя мясціны
Геалагічны помнік каля в. Якімавічы — вялізны камень, які складаецца з двух злучаных паміж сабою валуноў. Даўжыня камня — 3,5 м, шырыня — 3 м, вышыня — каля 3,5 м.
- в. Шылавічы: спіртавы завод Пуслоўскіх (пачатак XX стагоддзя)
- в. Вялікія Шылавічы: царква Казанскай іконы Маці Божай (першая палова XIX стагоддзя)
Зноскі
- 1 2 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области(недаступная спасылка)
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- в. Шылавічы на globustut.by(недаступная спасылка)
- в. Вялікія Шылавічы на globustut.by(недаступная спасылка)
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слонімскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1979 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.