wd wp Пошук:

Влёра

Влёра (алб.: Vlora, грэч.: Αυλώνας — Аўлон, італ.: Valona) — горад на поўдні Албаніі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Влёра і акругі Влёра. Порт на беразе заліва Влёра (Влёрская бухта) Адрыятычнага мора. Насельніцтва — 134 тыс. жыхароў (2010).

Гісторыя

Першыя помнікі антычнасці ў горадзе Влёра датуюцца VI стагоддзем да н.э.. На працягу IV стагоддзя да н.э. часта згадваецца ў якасці важнага порта для караблёў, якія плылі з Атранта і Брындзізі і пераправачнага пункта паміж двума іншымі антычнымі гарадамі ў Албаніі Бутрынтам і Апалоніяй.

У 1481 г. грэчаскі военачальнік на неапалітанскай службе Кракодылас Кладас пры падтрымцы мясцовых грэчаскіх і албанскіх паўстанцаў адбіў горад у туркаў. Горад знаходзіўся пад кантролем Неапалітанскага каралеўства дзесяць гадоў.

28 лістапада 1912 года Ісмаіл Кемалі абвясціў у Влёры незалежнасць краіны і горад стаў першай сталіцай незалежнай Албаніі.

З 1955 па 1962 год порт Влёра выкарыстоўваўся ВМФ СССР як ваенна-марская база, але затым у сувязі з выхадам Албаніі з Варшаўскага дагавора ў гэтай якасці быў страчаны.

У 1997 годзе горад апынуўся адным з месцаў пачатку беспарадкаў, якія атрымалі шырокую вядомасць.

Славутасці

  • Этнаграфічны музей
  • Гістарычны музей
  • Музей Незалежнасці
  • Мячэць Мурадые
  • Крэпасць Каніні, у мястэчку Каніна
  • Крэпасць Порта-Палерма
  • Руіны крэпасці Гімара, у мястэчку Гімара
  • Цэрквы Святога Стэфана і Святога Мітры ў мястэчку Дэрмі (XII—XIV стагоддзяў)
  • Манастыр Святой Марыі, у мястэчку Звернец
  • Антычны амфітэатр Арыкум (I да н.э.)
  • Царква Маміроі, у мястэчку Арікум

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. İzmir’in kardeş kentleri(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 22 сакавіка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be