Вулькаўскі сельсавет (Драгічынскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вулькаўскі сельсавет.
Ву́лькаўскі сельсавет (руск.: Вульковский сельсовет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Вулька.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 20 мая 1958 года ў склад Старасельскага сельсавета перададзена вёска Навікі[1]. 20 жніўня 2021 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Немяржанскага сельсавета[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Вулька, вёскі Асаўляны, Белянок, Ласінцы, Сіманавічы.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 903 чалавекі[3], з іх 97,1 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 августа 2021 г. № 272 Об административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области Архівавана 1 верасня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Сельскія выканаўчыя камітэты Драгічынскага раёна Архівавана 24 верасня 2008.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2021 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.