wd wp Пошук:

Вэнграў

Вэ́нграў[1] (польск.: Węgrów) — горад у Польшчы, на рацэ Лівец. Адміністрацыйны цэнтр Вэнгроўскага павета Мазавецкага ваяводства. Утварае гарадскую гміну. Насельніцтва 12,6 тыс. жыхароў (2004), плошча — 35,45 км².

Гісторыя

Бітва пры Вэнграве

Упершыню згадваецца ў 1414 годзе. Гарадскія правы атрымаў у 1441 годзе.

З першай паловы XVI стагоддзя.быў уласнасцю Радзівілаў. У 1536 годзе як пасаг жонкі яго атрымаў жамойцкі стараста Ян Радзівіл. У 1558 г. Вэнграў дастаўся прыхільніцы рэфармацыі Ганне Радзівіл-Кішцы і больш за дзвесце гадоў быў адным з пратэстанцкіх цэнтраў Рэчы Паспалітай. Тут засядалі пратэстанцкія сіноды, знаходзілі прытулак арыяне на чале з Пятром з Ганёндза (у Вэнграве ў арыянскай друкарні былі надрукаваны найважнейшыя яго творы). У Вэнграве ёсць некалькі цэркваў з фрэскамі пачатку XVIII стагоддзя працы Мікеланджэла Палоні (аўтара фрэсак капліцы Св. Казіміра ў Віленскім кафедральным саборы). Да нашых дзён захавалася размешчаная ў некалькіх кіламетрах ад горада рэзідэнцыя Радзівілаў, якая пачала будавацца адразу пасля Люблінскай уніі ў XVII стагоддзі.[2]

Пры Вэнграве адбылася аднайменная бітва падчас Студзеньскага паўстання. Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі горада немцамі было сфарміравана гета, у якім жыло 8 тыс. яўрэяў.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Alfredas Bumblauskas. Senosios Lietuvos istorija, 1009—1795. Vilnius: R. Paknio leidykla, 2005. P. 263. ISBN 9986-830-89-3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Вэнгроўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1442 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be