Вялікае Мядзвежына
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мядзвежына.
Вялі́кае Мядзве́жына, часам Нядзве́жына — колішняя вёска, з 1978 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
Упершыню вёска згадваецца ў канцы XVIII ст. У 1917 годзе ўрочышча ў Сеніцкай воласці Мінскага павета; 11 двароў, 50 жыхароў. У 1924 годзе ў Бараўскім сельсавеце Заслаўскага раёна, у 1926 годзе заснаваная цагельня. З 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне (Бараўскі, потым Ждановіцкі сельсавет). 20 студзеня 1960 года вёска пералічана са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Ждановіцкі сельсавет[1]. У 1978 годзе ўключаная ў межы горада Мінска[2].
Вёска часткова захавалася, месціцца па вуліцы і завулку Мядзвежына. Назву Мядзвежына носіць лесапарк на захад ад вёскі.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 230
Літаратура
- Медвежино // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Вялікае Мядзвежына // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom VII (Netrebka — Perepiat), 1886. — S. 71 (польск.)
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org.
Спасылкі
- Зьміцер Бартосік Траса на забытых магілах(нявызн.). svaboda.org (4 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2017. Праверана 17 кастрычніка 2017.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.