Вялічка
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вялічка (значэнні).
Вялі́чка[3] (польск.: Wieliczka) — горад на поўдні Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Вяліцкага павета Малапольскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Вялічка. Насельніцтва складае 18,8 тыс. чал. (2006). Займае плошчу 13,41 км².
Гісторыя
Адзін з найстарэйшых цэнтраў распрацоўкі радовішчаў каменнай солі ў Еўропе, вядомы з 11 ст.. У 1289 годзе атрымаў правы горады. Агульная працягласць саляных капалень складае каля 288 км (для наведвання турыстамі даступна каля 3,5 км), больш за 2 тыс. штольняў размяшчаюцца на 9 узроўнях глыбінёй да 327 метраў. За сем стагоддзяў у саляных масівах было высечана 2040 камер (гротаў), здабыта каля 7,5 млн м³ солі[4].
Славутасці
Асноўны артыкул: Саляная шахта ў Вялічцы Ужо ў 17 ст. гарнякі пачалі выразаць з саляных купалаў алтары, статуі святых і царкоўныя кафедры. У канцы 17 ст. на глыбіні каля 64 м была пабудавана капліца Св. Антонія ў стылі барока (даўжыня каля 60 м); у сярэдзіне 19 ст. — капліца Св. Крыжа; у 1896—1920 — капліца Св. Кінгі (на глыбіні 101 м; даўжыня 54 м, выс. да 10-12 м), упрыгожаная разнымі выявамі (архітэктары і скульптары браты Юзаф і Томаш Маркоўскія, пазней — скульптары Антоні Выродак[pl] і Станіслаў Анёл(польск.) бел.). Ніжэй размяшчаюцца гроты з падземнымі азёрамі, велізарная пячора Станіслава Сташыца (вышыня 42 м). На глыбіні 135 м знаходзіцца Крышталовы (Крыштальны) грот; у 4 гротах змяшчаецца Музей горнай справы. Некаторыя гроты ўпрыгожаны скульптурай (помнікі: Мікалаю Каперніку, 1973, скульптар Уладыслаў Хапак(польск.) бел.; Ё. В. Гётэ, 2001, скульптар Ю. П. Кавальчык, і інш.), велізарнымі люстрамі з солі. З 18 ст. тут адбываліся балі, банкеты, тэатральныя паказы. Саляныя капальні Вялічкі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны[4].
Турызм
Бальнеакліматычны курорт з 1826 года. Асноўныя прыродныя лячэбныя фактары — хларыдныя натрыевыя мінеральныя воды (выкарыстоўваюць для ваннаў) і спецыфічнае («аэразольнае») паветра саляных ходняў, у адной з якіх на глыбіні звыш 200 м у 1964 годзе створаны санаторый «Кінга» для лячэння хворых на захворваннямі органаў дыхання (у т.л. на бранхіяльную астму), апорна-рухальнага апарата. Цэнтр турызму[4].
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Уладзіслаў Скачыляс (1883—1934) — польскі гравёр, адзін са стваральнікаў польскай графічнай школы XX стагоддзя[5].
Зноскі
- ↑ https://dateandtime.info/citycoordinates.php?id=755889
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/011212019054-0952232?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 4 кастрычніка 2022.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- 1 2 3 Величка // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялічка
- Афіцыйная старонка горада
- Афіцыйная старонка салянага музея ў Вялічцы
Катэгорыя·Населеныя пункты Бабруйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вяліцкага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Гагарынскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Камянецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кобрынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Салігорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ушацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.