wd wp Пошук:

Віга

Ві́га (ісп.: Vigo [ˈbiɣo], галіс.: Vigo) — важны партовы і прамысловы горад на паўночным захадзе Іспаніі. Размешчаны ў правінцыі Пантэведра, якая адносіцца да аўтаномнага рэгіёна Галісія.

Насельніцтва Віга складае 299 тысяч жыхароў, уключаючы прыгарады — 420 тысяч. Ён з’яўляецца найбуйнейшым горадам Галісіі, а таксама ўніверсітэцкім горадам.

Гісторыя

Горад быў заснаваны рымлянамі, аднак амаль ніякіх пабудоў пары Старажытнага Рыма не захавалася. У Сярэднявеччы Віга быў невялікай вёскай, якая размяшчалася на тэрыторыі партугаламоўных суседніх гарадоў, як Туі. Вёска некалькі разоў цярпела ад нападаў вікінгаў. Тым не менш, колькасць жыхароў была настолькі малая, што Віга нават не лічыўся рэальнай вёскай да, прыкладна, XV стагоддзя.

У 1529 годзе Карл V даў Віга права весці гандаль з Амерыкай. На працягу XVI і XVII стагоддзяў, Віга быў атакаваны некалькі разоў. У 1585 і 1589 гадах Фрэнсіс Дрэйк здзейсніў набег на горад і часова яго заняў, у выніку чаго шматлікія будынкі былі спалены. Праз некалькі дзесяцігоддзяў турэцкі флот паспрабаваў напасці на горад. З-за такой вялікай колькасці набегаў у 1656 годзе вакол горада былі пабудаваны сцены. Да гэтага часу яны часткова захаваліся. За гэты час, нягледзячы на сталыя атакі горада, Віга пашырыў гандаль, дзякуючы чаму яму быў дадзены шэраг прывілеяў ад каралёў Іспаніі.

У 1702 годзе падчас вайны за іспанскую спадчыну ў заліве Віга англійскія піраты разрабавалі іспанскія галеоны, нагружаныя багаццямі з Амерыкі.

Эканоміка

Віга з’яўляецца адным з вядучых прамысловых раёнаў у Галісіі. У горадзе маюцца аўтамабільныя заводы, верфы і дапаможныя вытворчасці. У Віга размешчаны завод PSA Peugeot Citroën, які за 2007 год выпусціў у агульнай складанасці 545 тысяч аўтамабіляў, з якіх больш за 82% былі прададзеныя за межы Іспаніі.

Славутасці

  • Іслас-Сіес — тры вострава ў бухце Віга, да дзвюх з якіх можна дабрацца паромам. Архіпелаг памерам у 433 га — не толькі папулярнае месца адпачынку з цудоўнымі пляжамі, але і прыродаахоўная зона, месца гнездавання чаяк, бакланаў і шэрых чапляў. Пляж вострава Ілья-Нортэ быў уключаны брытанскай газетай «Гардыян» у дзясятку лепшых пляжаў свету
  • стары горад, рыбацкі квартал Berbés і гавань
  • у Віга знаходзіцца адзіны ў Галісіі заапарк плошчай у 45 тыс. кв. м, размешчаны на гары вышынёй у 240 м, у якім утрымліваецца каля 600 жывёл
  • Кастра, старая крэпасць Віга ў паўднёвай частцы горада
  • Понтэ-дэ-Рандэ, падвесны мост, які злучае берагі глыбокай бухты і пераходзячы ў шашу пантэведра
  • Тэатр Гарсія Барбон (1025, архітэктар Антоніа Паласіяс)
  • Скіт дэ-ла-Гіа
  • Замак-музей Кінёнес-дэ-Леон

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Воранаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Пантэведра
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be