Відамлянскі сельсавет
Відамля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Відамля.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Турнаўскага сельсавета[1]. 20 мая 1957 года ў склад Ратайчыцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Алешкавічы, Браневічы і Дзямянчыцы)[2]. 13 кастрычніка 1961 года ў склад Камянецкага пассавета перададзены вёскі Мурыны Вялікія, Мурыны Малыя і Радасць[3]. 15 красавіка 1985 года ў склад сельсавета з Камянецкага сельсавета вернуты вёскі Мурыны Вялікія, Мурыны Малыя і Радасць[4]. 7 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Ратайчыцкага сельсавета перададзены вёскі Алешкавічы, Браневічы, Дзямянчыцы і Млыны[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2448 чалавек[6], з іх 74,5 % — беларусы, 10,9 % — украінцы, 6,7 % — палякі, 6,7 % — рускія[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 7 сентября 2006 г. № 262 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района Брестской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Камянецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Камянецкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.