Відзіборскі сельсавет
Відзібо́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Відзібор.
Гісторыя
Утвораны 31 сакавіка 1959 года шляхам аб’яднання Дубайскага і Асаўскога сельсаветаў[1]. 6 чэрвеня 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Столінскага гарсавета перададзена вёска Юнішча[2].
Склад
- Вёска Асавая
- Вёска Асаўцы
- Вёска Варсынь
- Вёска Відзібор
- Вёска Відзіборац
- Вёска Вулька-Арэя
- Аграгарадок Дубай
- Вёска Камарнікі
- Вёска Крушын
- Вёска Церабішча
- Вёска Юнішча
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2357 чалавек[3], з іх 96,2 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
Спасылкі
Сайт Столінскага раённага выканаўчага камітэта Архівавана 19 лістапада 2016.
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Столінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Столінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.