wd wp Пошук:

Вікторыя (Сейшэльскія Астравы)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вікторыя. Вікто́рыя (Порт Вікторыя, англ.: Victoria) — сталіца (з 1976 года)[1] і самы вялікі горад і порт Сейшэльскіх Астравоў.

Гісторыя

У 1903—1966 г. горад з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам брытанскіх уладанняў у Індыйскім акіяне, у 1966—1976 гг. адміністрацыйным цэнтрам англійскай калоніі Сейшэльскія Астравы[1].

Геаграфія

Горад размешчаны ў бухце на паўночным захадзе вострава Маэ[1]. Колькасць насельніцтва налічвае каля 25 тысяч чалавек. Гэта адміністрацыйны, палітычны і эканамічны цэнтр краіны. Калі ўлічваць прыгарады, тут жыве большая частка насельніцтва ўсёй краіны.

Насельніцтва

  • 1981 год — 15 тыс. жыхароў[1]
  • 2009 год — 25 тыс. жыхароў

Эканоміка

У горадзе дзейнічаюць рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Экспартуецца копра, эфірныя алеі, спецыі. Політэхнічны інстытут. Міжнародны аэрапорт. Развіты замежны турызм.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Африка: эциклопедический справочник. Т.1. А—К. / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Васев, А. М. Васильев, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — 677 с. с илл. — 57 000 экз.(руск.)

Літаратура

  • Африка: эциклопедический справочник. Т.1. А—К. / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Васев, А. М. Васильев, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — 677 с. с илл. — 57 000 экз.(руск.)
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be