Вільна (Нью-Ёрк)
Ві́льна — гарадская акруга ў графстве Джэферсан, штат Нью-Ёрк, Злучаныя Штаты Амерыкі. Яе насельніцтва складае 6427 жыхароў паводле перапісу 2010 года.
Гарадская акруга Вільна знаходзіцца ва ўсходняй частцы графства, на ўсход ад Уотэртаўна.
Гісторыя
Гэтая акруга ўпершыню была заселеная ў 1798 годзе, на месцы будучай вёскі Картэйдж.
Гарадская акруга Вільна была заснавана ў 1813 годзе з часткі гарадской акругі Ле Рэй і часткі зямель гарадской акругі Лэйдэн, што належала графству Льюіс. Як называлася акруга пры заснаванні, цяпер невядома, але лічыцца, што назва «Вільна» паходзіць ад нямецкага вымаўлення горада Вільні, і гэтая назва была нададзеная ў гонар захопу войскамі Напалеона Вільні ў 1812 годзе.
Геаграфія
Паводле звестак Амерыканскага Бюро Перапісаў, гарадская акруга мае плошчу 79.6 квадратныя мілі або 206 кв.км, з якіх 78.9 кв. міляў (204 кв.км) складае суша і 0.6 кв. мілі (1.6 кв.км) або 0.79% паверхня вадаёмаў.
Рака Блэк Рывер працякае па паўднёвай частцы акругі, а Індыян Рывер — па ўсходняй частцы Вільны.
Частка акругі ўваходзіць у вайсковы заказнік Форт Драм.
Праз тэрыторыю Вільны праходзяць хайвэі штата Нью-Ёрк нумар 3 і 3А.
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2000 года, у Вільні пражывала 6235 чалавек у 2335 хатніх гаспадарак і 1639 сем’ях. Шчыльнасць насельніцтва, такім чынам, складала 30.5 чалавек на квадратны кіламетр. На тэрыторыі акругі былі пабудаваныя 2658 жылых пабудоў, што складала 13 пабудоў на квадратны кіламетр. Расавы склад насельніцтва быў наступным: 92.83% складалі белыя, 2.92% афраамерыканцы, 0.72 карэнныя амерыканцы (індзейцы), 0.91% азіятаў, 0.03 выхадцаў з астравоў Ціхага акіяна, і 0.85% аднеслі сябе да іншых расаў, а 1.73% выказалі прыналежнасць да двух або болей расаў. Лацінасы (выхадцы з Лацінскай Амерыкі) склалі 2.1% папуляцыі.
3 2335 хатніх гаспадарак у 35.6% былі дзеці маладзейшыя за 18 гадоў, у 53.4% жылі афіцыйна жанатыя пары, 12.6% хатніх гаспадарак вялося адзінокімі жанчынамі, а ў 29.8% задэклараваная адсутнасць сем’яў. 24% гаспадарак вялося адзінокімі людзьмі, з якіх у 10.8% жылі адзінокія людзі старэйшыя за 65 гадоў. Такім чынам, сярэдні памер хатняй гаспадаркі склаў 2.61 чалавека, а сярэдні памер сям’і — 3.08 чалавека.
Паводле ўзросту насельніцтва Вільны размеркавалася наступным чынам: 28.1% маладзейшыя за 18 год, 8.2% ад 18 да 24 гадоў, 29.1% ад 25 да 44 год, 21.6% ад 45 да 64 год, і 13% старэйшых за 65 год. Сярэдні ўзрост насельніцтва склаў 35 гадоў. На 100 жанчын у акрузе прыйшлося 95.8 мужчын, а на 100 жанчын маладзейшых за 18 гадоў было 91.1 іх равесніка-мужчыны.
Сярэдні гадавы даход хатняй гаспадаркі склаў 29,103 долары ЗША, а сярэдні даход на сям’ю — 35,022 долары ЗША. Сярэдні даход мужчын быў 29,119 долараў, а жанчын — 19,655 долараў. Валавы ўнутраны прадукт акругі склаў 13,556 долараў ЗША на аднаго жыхара. 15.7% сем’яў і 20.4% насельніцтва жыло ніжэй афіцыйна ўсталяванай у ЗША рысы беднасці, у тым ліку 29.3% дзяцей маладзейшых за 18 год ды 10.6% людзей старэйшых за 65 гадоў.
Зноскі
- ↑ United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
Спасылкі
- Гарадская акруга Вільна, Нью-Ёрк (англ.)
- Ранняя гісторыя Вільні Архівавана 1 лютага 2013. (англ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1813 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.