wd wp Пошук:

Вінтэртур

Вінтэртур (ням.: Winterthur) — горад у паўночнай частцы Швейцарыі, акруговы цэнтр, знаходзіцца ў кантоне Цюрых. Уваходзіць у склад акругі Вінтэртур.

Горад з’яўляецца шостым з гарадоў Швейцарыі па колькасці жыхароў — больш за 100 000 чалавек (на 2008 год). На мясцовым дыялекце жыхары завуць яго скарочана — Вінці. У Швейцарыі Вінтэртур завуць «горадам музеяў» — у горадзе знаходзіцца вялікая колькасць мастацкіх музеяў, у тым ліку Музей фатаграфіі і Музей Тэхнарама. Акрамя гэтага, Вінтэртур з’яўляецца буйным прамысловым цэнтрам Швейцарыі. У 1862 годзе тут заснаваны банк Bank in Winterthur.

Гісторыя

У старажытнарымскія часы на месцы цяперашняга Обервінтэртура быў гарадок Вітудурум, які ў канцы 3 ст. н. э. займеў умацаванні. Не пазней 7 ст. з’явілася алеманскае паселішча. У 919 г. тут адбылася бітва паміж Бурхардам II Швабскім і Рудольфам II Бургундскім, у выніку якой Швабія замацавала кантроль над Тургаў.

Гарады-партнёры

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Літаратура

Спасылкі

  1. https://stadt.winterthur.ch/gemeinde/politik/stadtrat/stadtpraesident-michael-kuenzle
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be