wd wp Пошук:

В’ен

В’ен (фр.: Vienne [vjɛn ], франкаправ.: Vièna) — камуна і горад у Францыі, знаходзіцца ў рэгіёне Авернь — Рона — Альпы, у дэпартаменце Ізер. З’яўляецца цэнтрам двух кантонаў. Акруга камуны — В’ен[3]. Знаходзіцца на левым беразе Роны, каля зліцця з ракой Жэр, за 30 км на поўдзень ад Ліёна. Насельніцтва 32,6 тыс. чал. (2006).

Гісторыя

Цэнтр кельцкага племя алаброгаў, адзін з галоўных гарадоў Галіі. У 121 годзе да н.э. скарыўся рымлянам і захоўваў значэнне буйнога ваенна-палітычнага цэнтра да самага падзення Рымскай імперыі. Каля 50 да н.э. — рымская калонія Юлія Віена (Julia Vienna). У 6 годзе сюды быў адпраўлены ў спасылку Ірад Архелай, а пасля пакарання смерцю Хрыста, паводле царкоўных паданняў, — і Понцій Пілат.

У 257 годзе ў В’ене быў абвешчаны імператарам Постум. З 3 ст. рэзідэнцыя біскупа. Граф Базон у 879 годзе абвясціў сябе ў В’ене каралём Праванса. У 10-11 стст. адзін з найважнейшых гарадоў каралеўства Бургундыя. Да 1032 года горад заставаўся ў складзе Арэлата, потым вярнуўся пад далонь нямецка-рымскіх імператараў. Многія гараджане прызнавалі над сабой уладу графаў, ці дафінаў, В’енуа; аднак пры продажы Дафінэ французскай кароне права на горад трымалі за сабой мясцовыя архібіскупы.

Каля 1254 года атрымаў гарадскія прывілеі — права выбару 8 гарадскіх консулаў, увядзенне падаткаў і г.д. У 13111312 гадах месца правядзення 15-га Усяленскага сабору каталіцкай царквы, які скасаваў ордэн тампліераў. З 1349 года належыць Францыі.

Архібіскупы кіравалі В’енам да 1449 года, аспрэчваючы ў ліёнскіх біскупаў званне прымаса ўсёй Галіі. Першым прадстаяцелем мясцовай царквы лічыцца апостал Крыскент; да больш гістарычных часоў адносіцца Алкім Экдыкій Авіт. Папа Калікст II таксама ў свой час быў архібіскупам В’енскім.

Славутасці

В’ен акружаны высокімі ўзгоркамі. Гэта адзін з самых багатых на помнікі антычнасці гарадоў Францыі. Найбольш вядомая сярод іх піраміда на 4-арачным порціку, якая пазначала цэнтр іпадрома, а даўней прымалі за грабніцу Пілата[4].

Таксама захаваўся храм Аўгуста і Лівіі з калонамі карынфскага ордара, пабудаваны ў 10 да н.э.. Пасля выкарыстоўваўся як царква. У 17931794 клуб якабінцаў, затым трыбунал, з 1822 музей і бібліятэка. Рэстаўраваўся ў 18531870.

Сярод іншых атычных помнікаў руіны храма багіні Кібелы, тэатр (умяшчаў 13 тыс. гледачоў) на схіле гары Піпэ, адэон, мост, акведукі і дарогі.

Сярод сярэднявечная помнікаў: раманскія базілікі Св. Пятра (9-12 стст.; цяпер Археалагічны музей), Сент-Андрэ-ле-Ба (1152; раманскі клуатр; цяпер музей), гатычны сабор Сен-Марыс (заснаваны ў 11 ст. на месцы мучаніцкай смерці Св. Маўрыкія; перабудаваны ў 13 ст., арх. Гільём дэ л’Ёўр; фасад і парталы з рэльефамі 14 ст.; біскупскі трон 11 ст.); руіны крэпасці (13 ст., на рымскіх падмурках).

Каля В’ена, на правым беразе Роны, — руіны гала-рымскага паселішча (3-4 стст.) і Археалагічны музей (збор фрэсак, мазаік, знойдзеных у раскопках 1967) у в. Сен-Рамен-ан-Галь.

  • Руіны замка
  • Сабор Сен-Марыс
  • В’енская піраміда
  • Храм Аўгуста і Лівіі
  • На гары Піпэ

Культура

Дзейнічаюць Музей выяўленчага мастацтваў і археалогіі (1996), гарадскі тэатр (18 ст.). Праводзіцца штогадовы джазавы фестываль.

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва (INSEE[5]):

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Sandre
  2. Populations légales 2018Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
  3. Фактычныя даныя нацыянальнага інстытута статыстыкі(фр.)
  4. The Rhone Valley
  5. Насельніцтва В’ена на сайце нацыянальнага інстытута статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі (фр.) Архівавана 23 студзеня 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты кельцкай Галіі Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be