Галіч (Кастрамская вобласць)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Галіч.
Галіч — горад у Кастрамской вобласці Расіі, на беразе Галіцкага возера. Вузел чыгуначных ліній на Буй, Кіраў, Кастраму. 17,4 тыс. чал. (2010).
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў летапісе у 1238 годзе пад назвай Г. Мерскага. У 13 ст. - цэнтр Галіцкага княства, першым князем якога быў брат Аляксандра Неўскага - Канстанцін Яраславіч. У пачатку 2-й паловы 14 ст. Галіч быў далучаны да Маскоўскага княства. З 1788 павятовы горад Кастрамской губерні.
Эканоміка
Экскаватарны, металавырабаў, гарбарныя заводы, льнозавод, мэблевая, абутковая і швейная фабрыкі, харчовая прамысловасць (мясакамбінат, масласыразавод і інш.)
Адукацыя і культура
Галіцкі аграрны тэхнікум, педагагічны каледж. Краязнаўчы музей.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Мікалай Уладзіміравіч Праўдзін (1926—2014) — вучоны ў галіне эксплуатацыі чыгуначнага транспарту, доктар тэхнічных навук, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978)[2].
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 28. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.