Гарадзішчанскі сельсавет (Пінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарадзішчанскі сельсавет.
Гарадзі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Гарадзішча.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 3 чэрвеня 1957 года з Аснежыцкага сельсавета ў склад Гарадзішчанскага сельсавета былі перададзены вёскі Вулька, Высокае, Купяцічы, Пачапава і тэрыторыя МТС[1]. 15 красавіка 1985 года ў склад Парахонскага сельсавета перададзена вёска Астравічы[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4050 чалавек[3], з іх 94,5 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. №344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района Архівавана 20 сакавіка 2019.
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов Архівавана 27 мая 2012.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.