wd wp Пошук:

Гдыня

Гды́ня — горад на правах павета на поўначы Польшчы ў складзе Паморскага ваяводства, размешчаны на беразе Балтыйскага мора. Горад разам з Гданьскам і Сопатам складае агламерацыю «Труймяста».

Гісторыя

Сухі док у Гдыні

Першая згадка пра горад датуецца 1253 годам, тады гэта было простае рыбацкае селішча, якое знаходзілася ва ўладанні кашубаў.

У 1309—1310 гадах горад заваяваны Тэўтонскім ордэнам, а з цягам часу ўвайшоў у склад Прусіі ў межах Польскага Каралеўства. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Гдыня апынулася ў складзе Прусіі, стала часткай Германскай імперыі.

У 1870 годзе насельніцтва горада склала прыблізна 1,200 жыхароў, Гдыня была папулярным турыстычным месцам з развітай сеткай гатэляў, рэстаранаў і кафэ. Пасля Версальскага дагавору горад разам з усёй Усходняй Прусіяй увайшлі ў склад Польскай Рэспублікі. У 1920 годзе ў горадзе будуецца порт.

Падчас Другой сусветнай вайны горад быў акупаваны нямецкімі вайскамі. Адразу пасля пачатку вайны. Гдыня была перайменавана ў Готэнгафен, у гонар готаў, старажытнага германскага племені. Гарадскі порт быў ператвораны ў нямецкую-ваенную базу.

Верф была пабудавана ў 1940 годзе. Гдыньскі порт стаў першаснай нямецкай марской базай, і будучы аддалены ад тэатру баявых дзеянняў, даў прытулак большасці з нямецкіх вялікіх караблёў. Але пад час вызвалення горада, порт быў моцна пашкоджаны бамбардзіроўкамі саюзнікаў. У сакавіку 1945 года Гдыня была вызвалена народнымі войскамі і ўключана ў склад Гданьскага ваяводства.

Ураджэнцы

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be