wd wp Пошук: ⬜

Гельмштэт

Гельмштэт (ням.: Helmstedt, н.-ням.: Helmstidde) — горад у Германіі, раённы цэнтр, размешчаны ў зямлі Ніжняя Саксонія.

Уваходзіць у склад раёна Гельмштэт. Насельніцтва складае 23 937 чалавек (на 31 снежня 2010 года)[1]. Плошча 46,97 км². Афіцыйны код — 03 1 54 010.

Горад падраздзяляецца на 4 гарадскія раёны.

Гісторыя

Гісторыя горада пачынаецца з 800 года, калі тут Св. Лутгерам быў заснаваны кляштар. Гэта падзея знайшла адлюстраванне ў гербе сучаснага горада. Пасля настаяцелямі кляштара прызначаліся іншыя біскупы, у тым ліку і Святы Альтфрыд Мюнстэрскі, — пляменнік Св. Лутгера.

З 1576 па 1810 год у горадзе існаваў універсітэт (лац.: Alma Julia), які быў заснаваны герцагам Юліем Браўншвайг-Вольфенбютэльскім і хутка квітнеў дзякуючы ўвазе і шчодрасці герцага. Адным з прафесараў універсітэта быў Джардана Бруна.

Дэмаграфія

Год Насельніцтва
1990 26 675
1995 26 811
2000 26 305
2005 25 586
2010 24 108

Зноскі

  1. ↑ Landesbetrieb für Statistik und Kommunikationstechnologie Niedersachsen — Bevölkerungsfortschreibung Архівавана 6 лютага 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be