wd wp Пошук:

Глуск

Глуск[2] (афіц. транс.: Hlusk) — гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Глускага раёна, на р. Пціч. Вузел аўтадарог на Бабруйск, Старыя Дарогі, Любань, Акцябрскі. За 170 км ад Магілёва. Насельніцтва 7 152 чал. (2017)[3].

Назва

На думку беларускага географа В. Жучкевіча тапонім «Глуск» утварыўся ў выніку трансфармацыі словаў глух, глуш[4].

Гісторыя

Тапонім «Глуск» у пісьмовых крыніцах пачынае сустракацца з другой паловы 15 стагоддзя. Першым гаспадаром вотчыны з цэнтрам Стары Глуск (з 19 ст. — Гарадок) быў Юрый Сямёнавіч Гальшанскі. Пасля яго смерці валоданні былі падзелены паміж яго спадкаемцамі. Каля 1520 г. Юрый Іванавіч Гальшанскі-Дубровіцкі выдзяліў сваю частку ў асобнае валоданне з цэнтрам Глуск-Дубровіцкі, які ўпершыню згадваецца ў каралеўскім прывілеі 1522 г. на заснаванне замка.

Касцёл і кляштар бернардзінцаў, XIX ст.

У 1525 яно атрымала ад вялікага князя Жыгімонта Старога прывілей на правядзенне кірмашоў. Пасля смерці Юрыя Іванавіча Глускам Дубровіцкім валодалі спачатку яго сыны Януш і Уладзімір, потым Сямён, якія ўсе сышлі беспатомнымі. У 1558 г. уся рухомая і нерухомая маёмасць князёў Гальшанскіх-Дубровіцкіх была падзелена паміж дочкамі Юрыя Іванавіча — князёўнамі Гальшанскімі Анастасіяй Заслаўскай і Соф’яй Палубінскай. Гэты падзел замацаваны лістом Жыгімонта Аўгуста ад 23 мая 1558 г. Пасля смерці Анастасіі ў 1561 г. яе доля перайшла ўнукам Янушу і Міхаілу Заслаўскім, якія праз 10 год саступілі палову сваёй часткі цётцы Ганне Чартарыйскай, дачцэ княгіні Анастасіі, якая ў 1581 г. выкупіла ў пляменнікаў і іх палову. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Глуск увайшоў у Наваградскі павет (Слуцкае княства) Навагрудскага ваяводства. У 1568 Ян Хадкевіч атрымаў тытул «графа на Шклове, Быхаве, Мышы і Глуску». Па стане на 1571 у мястэчку было 124 дамы і 12 крам[5].

У канцы XVI ст. Глускам супольна валодалі Палубінскія, і Чартарыйскія. У 1626 М. Ю. Чартарыйскі прадаў сваю частку Глуска К. А. Палубінскаму, які зрабіўся адзіным яго ўладальнікам. У Трынаццацігадовую вайну ў сакавіку 1655 мястэчка «агнём і мячом датла» разбурылі казакі[6], пасля вайны ўлады Рэспублікі вызвалілі Глуск ад падаткаў тэрмінам на 10 гадоў[5]. Пасля пажару замак, умацаваны гароднямі, у 1670-х гадах быў пераўтвораны ў замак з землянымі валамі і пяццю бастыёнамі. У 1667 князь Палубінскі заснаваў у мястэчку кляштар бернардзінцаў. У 1673 Глуск атрымаў паўторнае вызваленне ад падаткаў яшчэ на 12 гадоў. Па смерці князя Палубінскага мясцовасць перайшла да яго дачкі Ганны, жонцы Дамініка Мікалая Радзівіла. З гэтага часу і да канца XVIII ст. Глуск знаходзіўся ва ўладанні Радзівілаў, пры якіх Глуская воласць мела назву «графства». У 1775 мястэчка пацярпела ад пажару. У 1791 яно ўвайшло ў Случарэцкі павет Навагрудскага ваяводства.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Глуск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце. З 1800 мясцовасць знаходзілася ва ўладанні графа Юдзіцкага, пазней перайшла да Бжастоўскіх.

Па стане на 1897 у Глуску было 500 дамоў; працавалі народнае вучылішча, гарбарныя мануфактуры, 22 крамы; дзейнічалі 2 цэрквы, касцёл, 5 сінагог. У Першую сусветную вайну цягам лютага — снежня 1918 мястэчка займалі нямецкія войскі.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Глуск увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Глуск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна (у 19621966 гадах уваходзіў у склад Бабруйскага раёна). 17 верасня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка.

У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 Глуск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

  • Старыя выявы Глуска
  • Касцёл бернардзінцаў і бастыённы замак, XVIII ст.Касцёл бернардзінцаў і бастыённы замак, XVIII ст.
  • КасцёлКасцёл
  • Вуліца мястэчка, удалечыні касцёлВуліца мястэчка, удалечыні касцёл
  • ЦаркваЦарква

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці.

  • Глускі філіял ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат»
  • ЗАТ «Глускдрэў»
  • ПУП «Глускі камбінат кааператыўнай прамысловасці»

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Адукацыя

У Глуску працуюць 3 сярэднія, санаторная школа-інтэрнат, школа мастацтваў.

Медыцына

Медыцынскія паслугі аказвае пасялковая бальніца[d].

Мас-медыя

У пасёлку выдаецца раённая газета «Радзіма».

Турыстычная інфармацыя

Спыніцца можна ў гасцініцы «Глуск»[10].

Забудова

Пасля апошняй вайны ў Глуску галоўным чынам будаваліся драўляныя хаты сядзібнага тыпу. Пазней, паводле генеральнага плана сфарміраваліся паўночная жылая і паўднёвая прамысловая зоны, дзе ў наш час працуюць 8 прадпрыемстваў.

Славутасці

Страчаная спадчына:

  • Замак (XVIXVІI стст.)
  • Касцёл і кляштар бернардзінцаў (1662)
  • Кляштар марыявітак
  • Царква Божага Яўлення (XVI ст.)
  • Царква могілкавая (1900)
  • Царква Уваскрэшання Хрыстова (1898)

  • Краявіды Глуска
  • Падмуркі касцёлаПадмуркі касцёла
  • Паўночна-заходняя курціна фартэцыіПаўночна-заходняя курціна фартэцыі
  • Рэшткі паўднёвага землянога бастыёнаРэшткі паўднёвага землянога бастыёна
  • Гістарычная забудоваГістарычная забудова
  • Старая камяніцаСтарая камяніца
  • Мяшчанская забудоваМяшчанская забудова
  • Вуліца пасёлкаВуліца пасёлка
  • ВуліцаВуліца

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Глуска

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 72.
  5. 1 2 Грыцкевіч А. Глуск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 537. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  6. Анатоль Грыцкевіч. Глуск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 48.
  7. Глуск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  8. Анатоль Грыцкевіч. Глуск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 49.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Глуск // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  11. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 231.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Глускага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Глускага раёна Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глускага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Раёны Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1966 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1925 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1925 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1971 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Глускага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Магілёўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be