Грандзіцкі сельсавет
Гра́ндзіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Грандзічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года ў склад Путрышкаўскага сельсавета перададзены вёскі Малышчына і Кульбакі[1]. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Гожскага сельсавета перададзены вёскі Русота Каменная і Чашчаўляны, з Путрышкаўскага сельсавета — вёскі Астравок і Русота[2]. 16 сакавіка 1987 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Путрышкаўскага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: Астравок 1, Астравок 2, Грандзічы, Дзевятоўка, Дуброва, Зарыца, Кукалі, Лапенкі, Падкрыжакі, Русота, Русота Каменная і Чашчаўляны.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1961, № 2 (961).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гродзенскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1987 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.