Грозны
Грозны — сталіца Чачэнскай Рэспублікі, цэнтр Грозненскага раёна. Горад рэспубліканскага значэння, у склад раёна не ўваходзіць, утварае гарадскую акругу горад Грозны. Горад размешчаны на абодвух берагах ракі Сунжа. Насельніцтва — 301 253 чалавекі (2019).
Гісторыя
Узнік у 1818 годзе пры будаўніцтве Сунжанскай абарончай лініі як расійская крэпасць Грозная. У снежні 1869 годзе крэпасць, якая страціла сваё ваеннае значэнне, была перайменавана ў г. Грозны. У 1893 годзе праз Грозны прайшла чыгуначная лінія Беслан — Пятроўск-Порт (цяпер Махачкала). У 1893 годзе паблізу горада пачалася здабычы нафты. У пачатку 20 ст. Грозны ператварыўся ў буйны прамысловы цэнтр Паўночнага Каўказа, працавалі нафтаперагонныя заводы, чыгуналіцейны завод і механічныя майстэрні. 7 сакавіка 1944 года, у сувязі з дэпартацыяй чачэнцаў і інгушоў, горад быў цэнтрам Грозненскай акругі ў складзе Стаўрапольскага края, але 22 сакавіка 1944 ён зноў атрымаў статус цэнтра асобнага рэгіёну — Грозненскай вобласці, а з 9 студзеня 1957 года, пасля рэабілітацыі чачэнцаў і інгушоў, — сталіцы адноўленай ЧІАССР.
1 кастрычніка 1991 года Агульнанацыянальная кангрэс чачэнскага народу пад кіраўніцтвам Джахара Дудаева абвясціў аб падзеле Чачэна-Інгушэціі на суверэнную Чачэнскую рэспубліку (сталіца — Грозны) і Інгушскую рэспубліку ў складзе РСФСР.
Падчас Першай і Другой чачэнскай вайны моцна разбураны.
Адукацыя і культура
- Чачэнскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Чачэнскі драматычны тэатр імя Ханпаша Нурадзілава
Транспарт
Вядомыя асобы
Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Грознага
- Дзмітрый Анатолевіч Жукаў
- Абдул Муслім Магаметавіч Магамаеў — азербайджанскі кампазітар і дырыжор
- Нэлі Андрэеўна Абухава (нар. 1947) — беларускі архітэктар.
- Уладзімір Мікалаевіч Баршчоў (нар. 1956) — беларускі палітык.
- Уладзімір Янокавіч Агабекаў (нар. 1940) — беларускі хімік.
- Анатоль Сямёнавіч Фядзенка (1929—2011) — вучоны-матэматык, педагог, аўтар прац па дыферэнцыяльнай геаметрыі.
Зноскі
- ↑ https://grozgorduma.ru/глава/
- ↑ http://grozmer.ru/vlast/myer-goroda.html
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Навазыбкаўскай гарадской акругі Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.