wd wp Пошук:

Грымайліў

Грымайліў[1] (укр.: Гримайлів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Гусятынскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны, цэнтр аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады.

Агульная характарыстыка

Грымайлаў размешчаны на абодвух берагах рэчкі Гныла, якая ўпадае ў Збруч, на паўднёва-ўсходняй ўскраіне Цярнопальскай вобласці, знаходзіцца ў заходняй частцы Падольскага плато.

Пасёлак — кампактны населены пункт, у цэнтры якога размешчаны пасялковы савет, бальніца, тры школы, гандлёвыя прадпрыемствы, аўтобусная станцыя, каўбасны цэх, адміністрацыя запаведніка «Медаборы».

Праз Грымайлаў пралягла аўтадарога Цярнопаль — Скалат — Жванец (Камянец-Падольскі раён), з мястэчка пачынаецца аўтадарога Грымайлаў — Харосткіў — Яблуніў.

Гісторыя

У канцы XVI ст. Грымайліў належаў да роду Людзіцкіх герба Грымала. Менавіта яны спрыялі ўзвядзенню тут на мяжы XVI і XVII ст. на левым схіле яра ракі Гныла абарончага замку ў выглядзе набліжанага да квадрата прамавугольніка, акружанага равамі і валамі з чатырма 6-бакавымі вежамі на кутах. Уваходныя вароты знаходзіліся з усходняга боку.

Разбураныя замкавыя сцены былі ўмацаваныя пры садзейнічанні аднаго з наступных уладальнікаў — Адама Мікалая Сяняўскага, вялікага гетмана кароннага ў пачатку XVIII ст. У 1716 г. ён перанёс сюды заснаваную ў 1609 г. ў Глебаве рымска-каталіцкую парафію. У 1720 г. мястэчка атрымала магдэбургскае права. Пазней Грымайліў належаў магнацкім родах князёў Чертарыйскіх і Любамірскіх.

Спачатку ў мястэчку існавала два рамесных цэха: муляроў і цесляроў. Штогод дазвалялася праводзіць 8 кірмашоў і штотыдзень ажыццяўляць таргі быдлам, збожжам, рамеснымі вырабамі і інш. У першай палове XVIII ст. ужо існавала 7 рамесных цэхаў: ганчарны, бондарскі, кавальскі, ткацкі, кушнерскі, кравецкі і шавецкі.

У 1831 г. маёнтак купіў Антым Нікаравіч, камендант акадэмічнага корпуса народнай гвардыі ў Львове. Яго дачка Юлія выйшла замуж за графа Леанарда Пінінскага, які назаўжды асел у Грымайлаве і праславіўся як добры, разважлівы гаспадар. Ён пабудаваў першы паравы млын у Усходняй Галічыне. Менавіта гэты ўласнік заклаў велізарны і стыльны парк у англійскім стылі. Яшчэ да закладкі парку Нікаравіч перабудаваў замак на палац, зваліўшы тры крыла і дзве вежы, пакінуўшы толькі дзве вежы і паўднёвае крыло, і прыбудаваўшы цыліндрычную высокую гадзіннікавую вежу. Пасля смерці графа Леанарда Пінінскага Грымайліў наведаў яго сын Леон, намеснік Галічыны і рэктар Львоўскага універсітэта.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Гусятынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Цярнопальскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be