wd wp Пошук:

Грэнобль

Грэнобль (фр.: Grenoble) — горад і камуна на паўднёвым-усходзе Францыі. Цэнтр дэпартамента Ізер і гістарычнай вобласці Дафінэ. Буйны прамысловы, навуковы і універсітэцкі цэнтр французскіх Альп. Насельніцтва 155100 чалавек (2005).

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Грэнобль размешчаны на скрыжаванні трох далін у атачэнні горных масіваў Альп: Шартрэз, Бельдон і Веркор, на беразе ракі Ізер. Вышыня над узроўнем мора — 214 м.

Клімат горада умерана-кантынентальны, з невялікім уплывам міжземнаморскага. Максімальныя зімовыя тэмпературы дасягаюць −10 °C, а летнія 35 °C.

Панарама Грэнобля

Гісторыя

У III стагоддзі алаброгі пабудавалі на месцы цяперашняга горада ўмацаванае паселішча пад назвай Куляро. У 380 годзе, пры рымскім імператары Грацыяне, горад атрымаў назву Грацыянопаль. Пасля распаду Рымскай імперыі горад знаходзіўся на тэрыторыі бургундскіх каралеўстваў аж да 1032 года, калі ён увайшоў у склад Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У 1349 годзе гэтыя землі былі прададзеныя Францыі. Пры старым парадку Грэнобль лічыўся цэнтрам правінцыі Дафінэ. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Грэнобль стаў памежнай крэпасцю і пляцоўкай для войн французаў з Савойскім гарцагствам. Падчас Італьянскіх войн вакол Грэнобля была раскватараваная французская армія, у якой размяшчалася мясцовая арыстакратыя, як, напрыклад, Баярд. У сувязі з баявымі дзеяннямі горад часта наведвалі каралі Карл VIII, Людовік XII і Францыск I. У пачатку XVII стагоддзя Грэноблем кіраваў маршал Франсуа дэ Бон Ледзіг’ер.

У 1968 годзе ў Грэноблі прайшлі X зімовыя Алімпійскія гульні.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. http://france3-regions.francetvinfo.fr/auvergne-rhone-alpes/revoir-election-officielle-eric-piolle-maire-grenoble-452519.html
  2. Sandre
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be