wd wp Пошук:

Гіедрайчэй

Гіедра́йчэй[1] (літ.: Giedraičiai, традыцыйная беларуская назва — Гедройцы) — мястэчка ў Малетайскім раёне Уцянскага павета Літвы. Цэнтр Гіедрайчэйскай сянюніі. Размешчана на беразе возера Кіемянтас, за 21 км на паўднёвы захад ад Малетая (Малятаў). Насельніцтва на 2011 год — 684 чалавекі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Гедройцы (ням.: Gedereiten) змяшчаецца ў крыжацкай хроніцы і датуецца 1338 годам. У 1373 і 1375 гадах вёску спусташалі крыжакі. У 1385 годзе яна ўвайшла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1445 годзе ў Гедройцах быў пабудаваны касцёл. Пад 1514 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Гедройцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў у ваколіцах Гедройцаў адбылася аднай з найбуйнейшых бітваў з імператарскімі войскамі.

Найноўшы час

У снежні 1920 года ў ваколіцах Гедройцаў адбыліся баі паміж літоўскім і польскім войскамі. Пасля мястэчка знаходзілася ў нейтральнай зоне паміж Літвой і міжваеннай Польскай Рэспублікай, але потым увайшло ў склад Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагоддзе: ~1881 год — 297 чал. (148 муж. і 149 жан.)[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 684 чал.

Славутасці

  • Касцёл Святога Барталамея (1812)
  • Могілкі старыя каталіцкія

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Słownik geograficzny… T. II. — Warszawa, 1881. S. 546.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Малетайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be