Дабрынскі сельсавет (Ельскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дабрынскі сельсавет. Дабры́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Дабрынь.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Анзельмаўскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Анзельмаўка. 24 верасня 1926 года рэарганізаваны ў Анзельмаўскі нацыянальны нямецкі сельсавет. У 1929 годзе вёска Анзельмаўка атрымала назву Роза Люксембург, сельсавет перайменаваны ў Роза-Люксембургскі нацыянальны нямецкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі раён. З 21 чэрвеня 1935 года ў Ельскім раёне Мазырскай акругі. У 1937 годзе Роза-Люксембургскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў Ельскім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кузьміцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Славечна[1]. У 1969 годзе сельсавет перайменаваны ў Славечанскі сельсавет. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Роза Люксмебург, сельсавету вернута назва — Розалюксембургскі сельсавет. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Млыноцкага сельсавета былі перададзены вёскі Дабрынь, Данілаўка і пасёлак Дабрынскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дабрынь, а сельсавет перайменаваны ў Дабрынскі[2].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1307 чалавек[3], з іх 95,3 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Дабрынскі сельсавет (Ельскі раён) у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Ельскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.