wd wp Пошук:

Давыд-Гарадоцкі раён

Давы́д-Гарадо́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401961 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Пінскай вобласці[1]. Цэнтр — г. Давыд-Гарадок. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў[2]: Азданіцкі, Альгомельскі, Альшанскі, Веляміцкі, Лядзецкі, Мярлінскі, Рамельскі, Рубельскі, Харомскі, Хорскі, Храпунскі.

З 8 студзеня 1954 г. у складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваныя Альгомельскі, Рамельскі і Хорскі сельсаветы[3].

19 студзеня 1961 г. раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Столінскі раён[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 15 января 1940 г. Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Кн. 1: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 191
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 19 января 1961 г. Об упразднении Давид-Городокского района Брестской области Архівавана 21 сакавіка 2019.

Літаратура

  • Давыд-Гарадоцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 191. – ISBN 985-11-0041-2.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1961 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be