Далас
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Далас.
Далас (англ.: Dallas) — горад у ЗША, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы штата Тэхас на рацэ Трыніці. Адміністрацыйны цэнар графства Далас. Разам з Форт-Уэртам і іншымі гарадамі агламерацыі (Арлінгтан, Гарланд, Дэнтан, Ірвінг, Мескіт і Плэйна) Далас складае мегаполіс («metroplex») «Далас—Форт-Уэрт». Далас з’яўляецца 3-м па колькасці насельніцтва горадам Тэхаса і 9-м у ЗША (1 213 825 чалавек паводле звестак на 2005 год); сам мегаполіс «Далас—Форт-Уэрт» з’яўляецца 5-м па колькасці насельніцтва ў ЗША (5,7 млн чал.).
Гісторыя
Далас быў заснаваны ў 1841 годзе гандляром па імені Джон Нілі Браян, праз два гады пасля даследавання тэрыторыі ў 1839 годзе. Графства Далас было заснаванае ў 1846 годзе і названа ў гонар Джорджа Даласа, адзінаццатага віцэ-прэзідэнта Злучаных Штатаў. Аднак, дакладнае паходжанне назвы горада дагэтуль невядома. Жыхары звалі горад так прынамсі ўжо ў 1843 годзе, так што на цяперашні момант існуюць чатыры асноўныя тэорыі паходжання назвы:
- Названы ў гонар Джорджа Даласа;
- Названы ў гонар яго бацькі, Аляксандра Даласа, які камандаваў эскадрай караблёў у Мексіканскім заліве і міністра фінансаў ЗША падчас вайны 1812 года;
- Назва вылучана ў конкурсе ў 1842 годзе;
- Названы ў гонар сына Джорджа Даласа, які пазней заявіў, што бацька назваў горад «у гонар майго сябра Даласа» (асоба гэтага Даласа не ўсталяваная).
Статут гарадскога паселішча быў прысвоены Даласу ў 1856 годзе, а ў 1871 годзе ён стаў горадам.
У 1855 годзе група еўрапейскіх мастакоў і музыкантаў заснавалі на захад ад Даласа ўтапічную камуну (глядзіце утопія) пад назвай Ла Рэюн’ён. Калі камуна спыніла сваё існаванне, большасць людзей пераехалі ў Далас, дзе заснавалі арт-квартал, які існуе і дагэтуль у раёне Дзіп Элум каля цэнтра. У сучасным Даласе адчуваюцца моцныя тэатральныя традыцыі, гэта тычыцца як класічнага, так і эксперыментальнага рэпертуару. Таксама, у Даласе існуе актыўная музычная сцэна і разнастайныя канцэрты — частая з’ява ва ўсіх частках горада.
Транспарт
Аэрапорты
Далас абслугоўваецца двума буйнымі камерцыйнымі аэрапортамі: Міжнародным Аэрапортам Далас/Форт-Уэрт (вядомым як DFW International) і Далас Лаў Філд.
Вядомыя асобы
Гл. таксама
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Далас
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.