wd wp Пошук:

Дальвік

Дальвік (ісл.: Dalvík) — горад у Ісландыі.

Геаграфія

Горад Дальвік знаходзіцца на паўночным узбярэжжы Ісландыі, на беразе фіёрда Эя-фіёрд, які выходзіць у Грэнландскае мора, на поўнач ад Акюрэйры. Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам акрыгі Дальвікурбігд, што адносіцца да рэгыёна Нордурланд Эйстра. Насельніцтва Дальвіка складае 1414 чалавекі (на 01.12 2007).

Дальвік — буйны рыбалоўны порт. Здзяйсняюцца рэгулярныя паромныя рэйсы, што злучаюць горад з востравам Грымсей, які знаходзіцца на Палярным коле. У водах Эяфіёрдура, перад Дальвікам, знаходзіцца востраў Хрысей, з насельніцтвам ў 180 чалавек, які адносіцца да акругі Акюрэйры. Адлегласць ад Дальвіка да сталіцы Ісландыі Рэйк’явіка складае 412 кіламетраў.

Гісторыя

У 1934 годзе горад быў моцна разбураны ў выніку землятрусу.

У 1998 годзе горад быў аб’яднаны з 2 сялянскімі абшчынамі і стварыў новую акругу Дальвікурбігд.

У 1916 годзе ў Дальвіку нарадзіўся трэці прэзідэнт Ісландыі Крысціян Эльд’яўрн (19681980).

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. http://www.lund.se/Medborgare/Kommun--politik/Omvarld/Internationellt-arbete/Vanorter-och-samarbetsavtal/Nordiska-vanorter/Island/
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be