wd wp Пошук:

Даман

Даман (хіндзі: दमन, маратхі: दमण, англ.: Daman, парт.: Damão) — горад у Індыі, цэнтр саюзнай тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу. Насельніцтва (разам з навакольным раёнам, 2011 г.) — 113 989 чал.[1]

Гісторыя

Карта

Тэрыторыя Дамана вядома з пісьмовых крыніц з 1 тысячагоддзя да н. э. У XIII - XV стст. яна аспрэчвалася паміж мусульманскімі валадарамі Дэлі і індуісцкімі валадарамі Гуджарата.

У 1523 г. на даманскі бераг выпадкова трапіў партугальскі губернатар Цэйлона, пасля чаго тут была заснавана невялікая гандлёвая калонія. У 1535 г., калі супрацьстаянне паміж індуісцкімі і мусульманскімі валадарамі ўзнавілася, партугальцы як саюзнікі Гуджарата атрымалі фармальны дазвол на будаўніцтва крэпасці. Яна стала адным з галоўных цэнтраў партугальскай Індыі.

Улада Партугаліі працягвалася да 19 снежня 1961 г., калі Даман у выніку ваеннай аперацыі “Віджай” быў далучаны да незалежнай Індыі. 30 мая 1987 г. Даман стаў адміністрацыйным цэнтрам саюзнай тэрыторыі Даман і Дыу. З 2020 г. у складзе тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу.

Клімат

Клімат трапічны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература паветра трымаецца каля +26,8°C. Найбольш спякотны месяц — май, калі слупок тэрмометра трымаецца каля +30,6°C. У студзені ён паніжаецца да +22,3°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў дасягае 1899 мм. Большая частка ападкаў здараецца ў зімовыя месяцы.

Кіраванне

Даман кіруецца адміністратарам саюзнай тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу, які прызначаецца прэзідэнтам Індыі.

Эканоміка

Эканоміка Дамана заснавана пераважна на дробных машынабудаўнічых, электратэхнічных, хімічных, фармацэўтычных, папяровых і тэкстыльных прамысловых прадпрыемствах. У Дамане вырабляюць дызельныя рухавікі, лекі, аўдыё- і відэатэхніку, клей, фарбы, касметычную прадукцыю, джутавыя тканіны і г. д.

Сельскагаспадарчыя тэрыторыі, якія ўваходзяць у склад адміністрацыйнай мяжы Дамана, займаюць 3720 га. Тут вырошчваюць пшаніцу, бананы, фасолю, манга і інш. У сферы паслуг асобае месца займаюць гандаль і турызм. Даман наведваюць пераважна жыхары суседніх рэгіёнаў падчас святаў, каб скарыстацца свабодным гандлем алкагольных напояў. Аднак горад таксама цікавы сваімі каланіяльнай архітэктурай і пясчанымі пляжамі.

Гарады-пабрацімы

  1. Каімбра, Партугалія

Зноскі

  1. Daman District: Census 2011 data

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Іванкіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бабруйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Валожынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Дрыбінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Калінкавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Маладзечанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Манастыршчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ратнэўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Салігорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сквырскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Быценскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Даманавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старобінскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Мікалаеўскай вобласці Катэгорыя·Раёны Мікалаеўскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2022 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Калінкавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Салігорскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be