Джуба
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Джуба (значэнні). Джуба — сталіца Паўднёвага Судана, адміністрацыйны цэнтр штата Цэнтральная Экваторыя.
Гісторыя
У XIX стагоддзі ў наваколлях Джубы размяшчаліся гандлёвы пост і місія пад назвай Гандакора.
Брытанскія намеры аб’яднаць паўднёвую частку Судана з Угандай пацярпелі крах, калі ў 1947 годзе ў Джубе было падпісана пагадненне аб аб’яднанні паўночнага і паўднёвага Судана. У 1955 годзе за мяцежом, паднятым у горадзе салдатамі з поўдня рушыла ўслед Першая Суданская грамадзянская вайна, якая скончылася толькі ў 1972 годзе.
У 1977 годзе ў горадзе быў адкрыты ўніверсітэт. Падчас Другой Суданскай грамадзянскай вайны Джуба знаходзілася ў цэнтры ваенных падзей.
У 2005 годзе Джуба была перададзена Народнай арміі вызвалення Судана.
Пасля абвяшчэння незалежнасці краіны з’явілася інфармацыя, што сталіца Паўднёвага Судана можа быць перанесена і пабудавана ў іншым месцы[1]. 4 верасня 2011 года ўрад Паўднёвага Судана вырашыў перанесці сталіцу з Джубы ў горад Рамсель у 240 км на поўнач, паколькі ўлады штата Цэнтральная Экваторыя, на тэрыторыі якога знаходзіцца Джуба, адмовілі цэнтральным уладам у вылучэнні неабходнай колькасці зямлі пад пабудову новых дзяржаўных будынкаў, пераезд можа заняць каля шасці гадоў, бо ў Рамселе трэба пабудаваць шматлікія ўрадавыя аб’екты[2].
Насельніцтва
У 2007 годзе насельніцтва горада складала 172 730 чалавек.
Дынаміка росту насельніцтва:
Год | Насельніцтва |
---|---|
1973 (перапіс) | 56 737 |
1983 (перапіс) | 83 787 |
1993 (перапіс) | 114 980 |
2005 (ацэнка) | 163 442 |
2007 (ацэнка) | 172 730 |
Зноскі
- ↑ Lenta.ru: У свеце: Паўднёвы Судан пабудуе новую сталіцу
- ↑ Улады Паўднёвага Судана вырашылі перанесці сталіцу Архівавана 10 чэрвеня 2015.
Спасылкі
- Клімат Джубы Архівавана 11 студзеня 2012.
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.