wd wp Пошук:

Драгобыч

Драгобыч (укр.: Дрогобич) — горад у Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Драгобыцкага раёна, куды сам не ўваходзіць. Мае статус горада абласнога значэння. У 1939—1941 і 1944—1959 гадах — цэнтр Драгобыцкай вобласці.

Гісторыя

Заснаваны ў канцы XI ст. У 1340 годзе стаў цэнтрам староства Перамышльскай зямлі Рускага ваяводства Каралеўства Польскага, пасля — Рэчы Паспалітай. З ХV ст. горад развіваўся найперш як кірмашовы і солеварчы цэнтр. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай адышоў да Імперыі Габсбургаў. У сярэдзіне XIX ст. ператварыўся ў найбуйнейшы ў Еўропе цэнтр здабычы нафты, што спрыяла хуткаму развіццю горада. У міжваеннай Польшчы быў цэнтрам павета Львоўскага ваяводства. Паводле Пакту Молатава — Рыбентропа, у 1939 годзе адышоў да СССР.

У 1939—1959 гадах горад быў адміністрацыйным цэнтрам Драгобыцкай вобласці.

Сёння горад вядомы, як малая радзіма Юрыя Драгобыча, Івана Франка і Бруна Шульца. У горадзе дзейнічалі шматлікія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Зараз у горадзе працуе солеварчы завод, найстарэйшы заводам такога тыпу ў Еўропе.

Насельніцтва[1][2]

Колькасць пастаяннага насельніцтва горада, станам на 1 студзеня 2020 года, складала 75 396 чалавек[3].

  • 1869 год — 16 880 чал. (у т.л. 47,7 % — яўрэі, 28,7 % — украінцы, 23,2 % — палякі або рыма-каталікі).
  • 1939 год — 34 600 чал. (у т.л. 39,9 % — яўрэі, 33,2 % — палякі, 26,3 % — украінцы).
  • 1959 год — 42 000 чал. (у т.л. 70 % — украінцы, 22 % — рускія, 3 % — палякі, 2 % — яўрэі)[4].

Адукацыя і навука

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2013 Архівавана 12 кастрычніка 2013.
  2. «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2016 Архівавана 28 сакавіка 2018.
  3. «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2020
  4. Drohobych in Encyclopedia of Ukraine
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be