Дубайскі сельсавет (Пінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дубайскі сельсавет.
Ду́байскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Дубае.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дубай. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 17 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Невельскага сельсавета перададзена вёска Перахрэсце[1]. 19 сакавіка 2004 года ўдакладнена назва цэнтра сельсавета — Дубае[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1078 чалавек[3], з іх 92,9 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Пералік змененых назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі за 1997—2008 гг. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жабчыцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.