Дубляны (Самбірскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дубляны.
Дубляны (укр.: Дубляни) — пасёлак гарадскога тыпу Самбірскага раёна Львоўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Дублянскай пасялковай аб’яднанай тэрытарыяльнай абшчыны, утворанай 12 жніўня 2015 года шляхам аб’яднання Дублянскага пасялковага і Вялікаазімінскага і Лукаўскага сельскіх саветаў Самбірскага раёна.
Геаграфія
Дубляны размешчаны ў 76 км на паўднёвы захад ад абласнога цэнтра — горада Львоў і ў 15 км на ўсход ад раённага цэнтра — горада Самбір. Знаходзяцца Дубляны ў басейне верхняга Днястра на рацэ Варыцінь, якая ўпадае ў раку Быстрыца — правы прыток Днястра.
Гісторыя
Паводле падання назва мястэчка паходзіць ад дубовых лясоў, якіх калісці было шмат у гэтай мясцовасці. Першае пісьмовае згадванне аб Дублянах адносіцца да 12 снежня 1432 года. Менавіта ў той дзень у горадзе Ланцуце (цяпер Польшча) кароль Уладзіслаў Ягайла зацвердзіў грамату аб дараванні Самбірскаму старасце Пятру Адравонжу 8 палёў ў Дублянах.
Аж да 1772 года Дубляны былі не шараговым мястэчкам, а цэнтрам ключа, таму мелі на сваёй тэрыторыі двор, на якім знаходзілася адміністрацыя, якая збірала павіннасці з усіх навакольных вёсак, якія адносіліся да Дублінскага ключа.
У выніку першага падзелу Польшчы, які быў падпісаны 5 жніўня 1772 года, мястэчка адышло да Аўстрыйскай імперыі і стала камеральным, гэта значыць належным да дзяржаўнай казны (камеры). Адміністрацыйнае дзяленне было зменена, і мястэчка належала цяпер да Самбірскай акругі (цыркулу), а ўжо па новым падзеле 1856 года яно стала належаць да Львоўскага ваяводства і да Самбірскага павету. у 1895 годзе ў выніку неўраджаю ў мястэчку памерла ад голаду 40 сем’яў. У 1902 годзе ў выніку дажджоў ўраджай загінуў на палях.
У 1934—1939 гг. мястэчка было цэнтрам гміны Дубляны Самбірскага павета Львоўскага ваяводства.
У 1940—1941 і 1944—1959 гг. было цэнтрам Дублянскага раёна Драгобыцкай вобласці.
У 1941 годзе пасёлак акупаваны нямецкімі войскамі. Вясной 1944 года гітлераўцы прывезлі 20 закладнікаў, якія былі звязаны па 5 чалавек калючым дротам, і расстралялі іх у цэнтры мястэчка. У 1963 годзе на гэтым месцы ўстаноўлены абеліск.
У савецкія часы да мястэчка далучана былая нямецкая калонія Кранцберг (ням. Kranzberg) — цяпер гэта паўднёвая частка пасёлка (на прававым беразе ракі Прут).
Насельніцтва
Насельніцтва Дублян (на 1 студзеня 2020 года) складае 1688 жыхараў.
Дынаміка колькасці насельніцтва ў Дублянах[1]
Зноскі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Самбірскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Львоўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.