Дубраўскі раён
Ду́браўскі раён (руск.: Дубровский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Дубраўка.
Геаграфія
Плошча раёна — 1030 км². Мяжуе на поўначы з Рагнедзінскім раёнам, на поўдні — з Клетнянскім раёнам, на ўсходзе — з Жукаўскім раёнам, на захадзе — са Смаленскай вобласцю.
Асноўныя рэкі — Сешча, Белізна, Дзясна.
Гісторыя
Дубраўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе на аснове Дубраўскай воласці Бежыцкага павета Бранскай губерні і частцы Сешчанскай воласці Рослаўскага павета Смаленскай губерні. Спачатку раён уваходзіў у склад Рослаўльскай акругі Заходняй вобласці.
У 1937 годзе была ўтворана Арлоўская вобласць, у якую разам з іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласці ўвайшоў і Дубраўскі раён.
5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой быў уключаны і Дубраўскі раён.
У 1963—1972 гадах у склад раёна ўваходзіла тэрыторыя часова скасаванага Рагнедзінскага раёна.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёна складае 22,0 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 127 сельскіх населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 6 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
- Алешынскае сельскае паселішча
- Пеклінскае сельскае паселішча
- Рабчынскае сельскае паселішча
- Рэкавіцкое сельскае паселішча
- Сешчанскае сельскае паселішча
- Сяргееўскае сельскае паселішча
Транспарт
Праз раён праходзяць чыгунка і аўтадарога, якія злучаюць Бранск і Смаленск.
Славутасці
- Царква Св. Тройцы ў в. Галубея.
- Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Давыдчычы.
- Царква Праабражэння Гасподняга ў Рэкавічы.
- Парк «Трохбрацкае».
Вядомыя асобы
- Данііл Сяргеевіч Клімоўскі (1920—1982) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1979), прафесар (1980).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дубраўскі раён
- Дубраўскі раён на Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Бранскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.