Смаленск
Смаленск (руск.: Смоленск) — горад у Расіі, адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр Смаленскай вобласці і раёна, «Горад-Герой» (з 6 мая 1985 года), узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і ордэнам Леніна. Сталіца Беларускай ССР[3] (1—5 студзеня 1919) і цэнтр Беларускай ваеннай акругі (1918-16 верасня 1940)[4].
Горад размешчаны за 419 км на паўднёвы захад ад Масквы ў верхнім цячэнні Дняпра. Ён займае выгаднае геаграфічнае становiшча на шляху з Масквы ў Беларусь, Прыбалтыку і краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Горад распасціраецца з захаду на ўсход на 25 км і з поўначы на поўдзень на 15 км. Яго тэрыторыя складае 166,35 км².
Этымалогія
Існуе некалькі версій паходжання назвы горада. Так, напрыклад, існуе версіі, што яна ўзыходзіць да этноніма смаляне, або ўтварылася ад ракі Смольня (стараславянскае «смоль» — чарназём) па самай старажытнай мадэлі уласная назва ракі + -ск[5]. Яшчэ адна распаўсюджаная версія паходжання згадвае «шлях з вараг у грэкі». Горад знаходзіўся на канцы месца, дзе перавалаквалі караблі з Заходняй Дзвіны ў Днепр. Гэты волак праходзіў па першапачатковым месцы ўзнікнення Смаленска (цяпер Гнёздава), дзе мясцовыя рамеснікі смалілі лодкі гандляроў.
У айканіміі беларускіх зямель суфікс -ск (-цк) з’яўляецца глыбока традыцыйнай рэліктавай з’явай, якая падкрэслівае самабытнасць беларускага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. Такі суфікс адзначаецца з IX—X стст., у тым ліку ў назве яшчэ аднаго са старажытнейшых гарадоў — Полацка, засведчанай летапісамі пад 862 годам. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, згаданых у летапісах XI ст., прыпадае менавіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў «Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст., заканчваецца на -ск (-цк)[5].
Гісторыя
- 863: першы пісьмовы ўспамін пра Смаленск, горад ляжаў на важным гандлёвым шляху «З варагаў у грэкі»; паводле летапісу Нестара, у тыя часы ён быў сталіцай крывічоў, землі якіх займалі вярхоўі Дзвіны, Дняпра і Волгі.
- пач. ХІ ст.: у Смаленску замацаваліся ўласныя князі. Сын полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра, вялікі князь Яраслаў, дзелячы свае землі паміж нашчадкамі, аддаў Смаленскае княства Вячаславу. На той час княства ахоплівала значныя землі, у тым ліку частку Віцебшчыны, Пскоўшчыны, Масковіі і г. д. Але дынастыя гэтая была непастаянная — і на смаленскім стальцы змянілася шмат князёў.
- 1125: смаленскі сталец атрымаў сын кіеўскага князя Мсціслава — Расціслаў, пачынальнік дынастый князёў смаленскіх, яраслаўскіх, вяземскіх і інш.
- ХIII ст.: меў трывалыя сувязі з Рыгай, пра што сведчаць гандлёвыя дагаворы з ёй і «нямецкім берагам».
- 1230: трапіў пад уплыў Полацкага княства. У горадзе працаваў асветнік Аўрамій Смаленскі.
- канец ХIII ст.: пачатак цесных адносін паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Смаленшчынай. Падчас паходаў вялікага князя Альгерда на Маскву (1368, 1370) ён знаходзіў ваенную падтрымку ад смаленскага князя Святаслава. Яго сына Юрыя Святаславіча Вялікае Княства Літоўскае падтрымала ў 1386 годзе падчас барацьбы за смаленскі сталец.
- кан. ХIII — ХV стст.: буйны цэнтр беларускага летапісання (Летапісы смаленскія, Смаленская хроніка, Беларуска-літоўскі летапіс, магчыма, Радзівілаўскі летапіс).[6] Гэты перыяд звязаны з імем Аўрамкі.
- 1395: у Смаленску пачалі кіраваць намеснікі вялікага князя Вітаўта, але ў 1401 годзе горад выйшаў з-пад апекі ВКЛ.
- 24 чэрвеня 1404: вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага; паводле некаторых звестак, Вітаўт даў месту прывілей на Магдэбургскае права (калі гэтая інфармацыя праўдзівая, то атрымліваецца, што Смаленск уваходзіць у першую пяцёрку беларускіх магдэбургскіх гарадоў[7]).
- 15 ліпеня 1410: смаленскія харугвы ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве.
- 1449: вялікі князь Казімір заключыў дагавор з маскоўскім князем Васілём Цёмным, згодна з якім Маскоўскае княства адмаўлялася на вечныя часы ад Смаленска і Смаленскай зямлі.
- 1508: сталіца Смаленскага ваяводства.
- пач. ХVІ ст.: нягледзячы на дагавор, вялікі князь маскоўскі Васіль III, бацька Івана Грознага, тройчы браў горад у аблогу, але быў двойчы адбіты войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Юрыя Паца і Мікалая Салагуба. Толькі ў час трэцяй аблогі, пасля моцнай бамбардзіроўкі падбухтораныя Міхаілам Глінскім смаленцы паўсталі — і 1 жніўня 1514 года царскія войскі ўвайшлі ў горад. Масква паводле прашэння гараджан захавала за імі ранейшыя прывілеі.
- 1596—1602: маскавіты збудавалі вакол Смаленску вялікую крэпасць.
- 1600: у Смаленску было больш за 8 тыс. будынкаў.
- 16 верасня 1610: войскі Жыгімонта III Вазы акружылі Смаленск. Пасля 20 месяцаў аблогі 3 чэрвеня 1611 года горад вызвалілі і вярнулі да Вялікага Княства Літоўскага. Маскавіты безвынікова спрабавалі адбіць яго ў 1613—1615 гадах.
- 4 лістапада 1611: атрымаў Магдэбургскае права; меў 2 двухтыднёвыя кірмашы, штонядзельныя таргі, склад тавараў, вагі гарадскія, лазню, гасціны двор з даходамі ад іх на карысць усяго горада, дазвол на стварэнне рамесных цэхаў і г. д., а таксама герб «у чырвоным полі постаць арханёла Міхала».
- 1620—1654: у месце дзейнічаў езуіцкі калегіум (у 1646 — 700 вучняў).[8]
- 1625: утварэнне Смаленскай грэка-каталіцкай архіепархіі, якая ахоплівала Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы.
- 1632—1634: у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1632—1634) вытрымаў вялікую маскоўскую аблогу[6]. Маскоўскія войскі на чале з М. Шэінам спрабавалі ўзяць горада, але з’яўленне войска на чале з каралём і вялікім князем Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў Уладзіславам ІV змяніла ход кампаніі — і 1 лютага маскоўцы капітулявалі.
- 1638: утварылася Смаленская каталіцкая дыяцэзія.
- 29 верасня 1654: у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) войскі цара Аляксея Міхайлавіча пасля двухмесячнай аблогі вымусілі абаронцаў Смаленску да капітуляцыі.
- 1708: цэнтр губерні, якая зрабілася часткай Рыжскай правінцыі (1719).
- 1776—1796: цэнтр намесніцтва.
- 1812: у расійска-французскую вайну пэўны час Смаленск займалі войскі Напалеона.
- 1824: утварылася генерал-губернатарства Віцебскае, Магілеўскае і Смаленскае з цэнтрам у Віцебску, якое існавала да 1855 года; статус губернскага цэнтра Смаленск меў да пачатку 1920-х.
- 1860: паводле афіцыйнага перапісу, 68 % жыхароў Смаленскай губерні складалі беларусы[9].
- 1918: у складзе абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі.
- 1 студзеня 1919: у Смаленску абвясцілі ўтварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, праз тыдзень сталіцу савецкай Беларусі перанеслі з Смаленску ў Мінск.[3]
- 16 студзеня 1919: бальшавікі далучылі Смаленшчыну да складу РСФСР.
- 1920-я: у месце дзейнічала беларуская секцыя пры губернскім аддзеле асветы, пры Смаленскім універсітэце існавала беларускае студэнцкае зямляцтва, працавалі беларускія школы, хаты-чытальні і чырвоныя куткі. Аднак у 1930-я ўся беларуская дзейнасць на Смаленшчыне трапіла пад забарону, пачаліся сталінскія рэпрэсіі і чысткі.[3]
- 1937: цэнтр вобласці.
- Летам 1941 года адбылася Смаленская бітва, да 1943 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 6 мая 1985 года атрымаў званне «Горад-герой».
- 10 красавіка 2010: пры заходзе на пасадку ў смаленскі ваенны аэрапорт «Паўночны» адбылася адна з найбуйнейшых у гісторыі авіяцыі катастрофа, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі, першыя асобы Польскай дзяржавы, вядомыя грамадскія і рэлігійныя дзеячы.
Геаграфія
Смаленск размяшчаецца ў вярхоўі Дняпра, на Смаленскім узвышшы. Рака перасякае горад з усходу на захад і падзяляе яго на дзве часткі: паўночную (Задняпроўе) і паўднёвую (цэнтр). У межах Смаленску і ў яго ваколіц Дняпро прымае некалькі невялікіх прытокаў, у далінах якіх раскінуліся вуліцы горада.
Высокія адхоны між яраў і рэчак, а таксама ўзгоркі і мысы ўтвораць гэтак званыя горы. Перапад вышынь дасягае 90 метраў. Лічыцца, што Смаленск стаіць на сямі ўзгорках.
Хвалісты рэльеф, вялікая колькасць рэчак, рачулак і яраў, багатая расліннасць надаюць Смаленску прыгожы, маляўнічы краявід.
Клімат Смаленска | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 9,3 | 9,0 | 17,5 | 26,0 | 30,2 | 31,2 | 33,3 | 33,0 | 29,5 | 24,8 | 13,9 | 8,9 | 33,3 |
Сярэдні максімум, °C | −4,6 | −3,5 | 1,5 | 10,4 | 17,6 | 21,0 | 22,1 | 21,1 | 15,1 | 8,4 | 1,0 | −2,8 | 9,0 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −9 | −6,5 | −1,9 | 5,7 | 12,2 | 15,9 | 17,1 | 15,8 | 10,5 | 4,8 | −1,2 | −5,1 | 5,0 |
Сярэдні мінімум, °C | −10,3 | −9,8 | −5,3 | 1,6 | 7,1 | 11,1 | 12,4 | 11,9 | 6,4 | 1,6 | −3,5 | −7,7 | 1,3 |
Абсалютны мінімум, °C | −37,9 | −36,8 | −28,1 | −19,8 | −5,4 | −0,7 | 4,4 | 0,3 | −4,4 | −12,8 | −24,8 | −35,2 | −37,9 |
Норма ападкаў, мм | 44 | 38 | 40 | 41 | 56 | 88 | 100 | 69 | 77 | 58 | 56 | 54 | 721 |
Крыніца: pogoda.ru.net |
Клімат у Смаленску ўмерана-кантынентальны са значным уплывам атлантычнага марскога паветра. У Смаленску параўнальна цёплае лета і ўмерана-халодная зіма. Значныя ваганні сярэдняй тэмпературы па сезонах: ад −9 °C у студзені да +17,1 °C у ліпені.
На працягу года 178 дзён пераважае пахмурнае надвор’е, 103 дні з туманамі, 28 дзён з навальніцамі. Найбольш вільготным з’яўляецца летні перыяд. Сярэдняя велічыня адноснай вільготнасці паветра — 81 %.
Пераважная ў горадзе ружа вятроў — заходняя, паўднёвая і паўднёва-заходняя.
Культура
Штогод у канцы верасня ў Смаленску праводзіцца Усерасійскі кінафэст «Залаты фенікс». Да дня нараджэння кампазітара Смаляніна М. І. Глінкі ў канцы мая-пачатку чэрвеня праводзіцца традыцыйная «Глінкаўская дэкада». Традыцыйным таксама з’яўляецца тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг»
Тэатры і філармонія
- Смаленскі драматычны тэатр імя А. С. Грыбаедава
- Смаленскі тэатр лялек імя Д. Н. Свяцільнікава
- Смаленскі камерны тэатр
- Народны тэатр драмы
- Смаленскі тэатр юнага гледача
- Тэатр-студыя «Дыялог»
- Моладзевы тэатр «Міракл»
- Смаленская абласная філармонія
Кінатэатры
14 студзеня 1901 года ў Смаленску адбыўся першы кінасеанс. Першы фільм з гукавым суправаджэннем быў паказаны 15 лістапада 1931 гады. У 2010 годзе ў Смаленску ў найстарэйшым кінатэатры «Кастрычнік» з’явілася першая 5D-кіназала. У верасні 2011 года ў гандлёвым цэнтры «Байкал» адкрыўся першы 7D-кінатэатр, які паказвае кароткаметражныя мультфільмы.
Дзеючыя кінатэатры
Культурныя цэнтры
- Палац культуры чыгуначнікаў (Смаленск)
- Палац культуры прафсаюзаў (Смаленск)
- Смаленскі гарадскі дом культуры
- Культурны цэнтр Губернскі
- Культурны цэнтр Задняпроўе
- Культурны цэнтр УУС
- Культурны цэнтр «МУК»
- Дом культуры УТГ
- Дом культуры УТС
- Дом культуры «Гнёздава»
- Дом культуры «Сартыроўка»
- Дом культуры «Міловідава»
- Дом культуры «Красны Бор»
- Цэнтр вольнага часу «Проніна»
- Культурны цэнтр «Новы Акропаль»
Музеі і галерэі
Асноўны артыкул: Смаленскі дзяржаўны музей-запаведнік
- Смаленская мастацкая галерэя
- Музей гісторыі паліцыі
- Гісторыка-археалагічны і прыродны музей-запаведнік «Гнёздава»
- Арт-галерэя сучаснага мастацтва «40 квадратаў»
Паркі, скверы і сады
- Лапацінскі сад
- Парк 1100-годдзя Смаленска
- Парк Перамогі
- Парк Піянераў
- Парк імя П. І. Пестэля
- Парк імя П. С. Нахімава
- Сад Блонье
- Сквер Памяці Герояў
- Пушкінскі сад
- Сквер памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
- Сквер памяці загінуўшых чыгуначнікаў
- Сквер памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС
- Сквер імя М. І. Кутузава
- Сквер імя Ю. А. Гагарына
Славутасці
Асноўны артыкул: Славутасці Смаленска
Навука і адукацыя
Сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы
- Смаленскі каледж тэлекамунікацый
- Смаленскі політэхнічны каледж
- Смаленскі будаўнічы каледж
- Смаленскі педагагічны каледж
- Смаленскі базавы медыцынскі каледж
- Смаленская акадэмія прафесійнай адукацыі
- Смаленскі аўтатранспартны каледж імя Я.Г. Трубіцына
- Каледж Смаленскага інстытута мастацтваў
- Міжнародны каледж сучасных тэхналогій
- Смаленскі каледж лёгкай прамысловасці і індустрыі моды
- Смаленскі кааператыўны тэхнікум
- Смаленскі гандлёва-эканамічны тэхнікум
- Смаленскі індустрыяльны тэхнікум
- Смаленскі тэхналагічны тэхнікум
- Смаленскі вячэрні тэкстыльны тэхнікум
- Смаленскі юрыдычны тэхнікум Міжнароднага Юрыдычнага Інстытута
- Смаленскае абласное музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі
Філіялы іншагародніх навучальных устаноў
- Юрыдычнага каледжа Расійскай секцыі Міжнароднай паліцэйскай асацыяцыі
- Маскоўскага каледжа чыгуначнага транспарту
- Маскоўскага фінансавага каледжа
Вышэйшыя навучальныя ўстановы
Дзяржаўныя
- Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Смаленскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт
- Смаленская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
- Смаленская дзяржаўная акадэмія фізічнай культуры, спорту і турызму
- Ваенная акадэмія вайсковай супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі
- Смаленскі дзяржаўны інстытут мастацтваў
Недзяржаўныя
Навукова-даследчыя ўстановы
- Смаленскі навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі
Архітэктура
- Аўрааміеў манастыр
- Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Смаленскі крэмль
- Свята-Троіцкі манастыр
Эканоміка
Асноўныя прамысловыя прадпрыемствы Смаленска:
- Смаленскі авіяцыйны завод
- ААТ «ВА „Крышталь“» (дыяментагранільная фабрыка)
- ЗАТ «Смаленская панчошная фабрыка»
- ААТ «Хлебапек» (уваходзіць у Аграпрамысловую карпарацыю «Стойленская Ніва»)
Транспарт
Беларусы Смаленска
«Васіль Каліна»
Я пра Смаленск пішу каротка,
Ты сам падумай і разваж.
Смаленск! Ты слава нашых продкаў,
Смаленск! Ты сёння гонар наш.
Падняць павінен тое ўнук,
Што ў дзеда выслізнула з рук…
Уладзімір Сідаравіч Клішэвіч, 1965
Яшчэ ў 1677 годзе ў Смаленску па-беларуску была надрукавана кніга Міколы Дылецкага «Граматыка мускуійская»[10]. У 19 стагоддзі І. І. Арлоўскі пісаў пра смаленскія кірмашы: «Чуецца сакавітая беларуская гаворка, чуваць гукі дудак, скрыпак і свісцёлак, ідзе жвавы гандаль дзеравяным таварам»[11]. Паводле перапісу 1859 года ў Смаленску і Смаленскім павеце жылі 82,636 беларусаў і толькі 7,611 рускіх і 1,077 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. У 1917 годзе ў горад прыязджае Максім Гарэцкі і паступае ў Археалагічны інстытут. Працаваў на савецкай службе[12], у Смаленскім савеце[13], камендантам жыллёвага аддзела[14] ў Смаленску (1918), паралельна, потым і стала супрацоўнічаў у газетах «Известия Смоленского Совета», «Западная коммуна», «Звезда» (з жніўня 1918[15]). З восені 1917 да 21 студзеня 1919 года ў Смаленску жыў Янка Купала разам са сваёй жонкай на вуліцы Малой Багаслоўскай, 5 (сёння вуліца Пушкіна) і працаваў агентам забеспячэння[16]. У 1922-23 і 1925-27 дзейнічала беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы[17].
Паводле ўспамінаў А. Трусава, у 1990 годзе мясцовыя дэпутаты прыхільна паставіліся да магчымасці правядзення рэферэндуму па далучэнні Смаленска да Беларусі. У сярэдзіне 1990-х смаленская эліта выступіла з прапановай зрабіць у горадзе сталіцу Саюза Расіі і Беларусі на той падставе, што менавіта тут утварылася Беларуская ССР.[18]
У 2012 годзе ў Смаленску жыве больш за 12000 беларусаў. 22 сакавіка 2013 года заснавана беларускае зямляцтва і суполка Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны[19].
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Смаленска і Ганаровыя грамадзяне Смаленска
- Міхаіл Васілевіч Анцаў (1865—1945) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, хормайстар і педагог.
- Нінэль Міронаўна Бабкова, беларускі вучоны
- Аляксандр Раманавіч Бяляеў, рускі пісьменнік-фантаст
- Барыс Львовіч Васільеў, рускі пісьменнік, драматург
- Барыс Якаўлевіч Вішкароў (1905—1974) — савецкі акцёр, рэжысёр, педагог, сцэнарыст.
- Віктар Аляксандравіч Гвоздзеў, дзяржаўны дзеяч БССР
- Міхаіл Глінка, рускі кампазітар
- Лідзія Аляксандраўна Дурнаво, мастацтвазнаўца
- Уладзімір Кармілкін (1934 — 2002) — беларускі журналіст[20]
- Валерыя Іванаўна Круткене (нар. 1938) — беларускі архітэктар і педагог.
- Макар Цімафеевіч Кудрын (1914—1962) — заслужаны ўрача БССР.
- Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў, беларускі дзяржаўны дзеяч
- Уладзімір Сяргеевіч Салдатаў, беларускі фізікахімік
- Галіна Аляксандраўна Трушнікава (нар. 1931) — беларускі архітэктар.
- Святлана Якаўлеўна Ульянава (1936—1984) — беларускі архітэктар.
- Эдуард Анатолевіч Хіль, савецкі і расійскі народны спявак
- Іван Макаравіч Хозераў, беларускі і рускі мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры
- Таццяна Нілаўна Яблонская, украінскі жывапісец
- Валянціна Іванаўна Качан (нар. 1951) — беларускі палітык.
- Дзмітрый Іванавіч Мяцеліца (нар. 1938) — фізіка- і біяхімік. Доктар хімічных навук (1976), прафесар.
Зноскі
- ↑ http://www.smoladmin.ru/o-smolenske/obschaya-informaciya/
- ↑ https://www.citypopulation.de/en/russia/cities/central/ Праверана 27 верасня 2022.
- 1 2 3 А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822) 5 верасня 2007
- ↑ Иванов Ю. Г.//500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 170 с.
- 1 2 Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь»
- 1 2 Смаленск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 598. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Смаленск // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Смаленскі езуіцкі калегіум // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 601. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Smalensk // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. P. 197.
- ↑ Иванов Ю. Г.//500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 108 с.
- ↑ Иванов Ю. Г.//500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 141 с.
- ↑ Адамовіч, Чыгрын, С.92.
- ↑ Адзначаецца яго добрае знаёмства з В. Кнорыным. Адамовіч, С.89, Чыгрын.
- ↑ Кіраваў рэквізіцыяй «лішкаў жытла ў буржуазіі».
- ↑ Запрошаны на сталую працу ў «Звязду» Кнорыным пасля абвяшчэння БССР. Пшыркоў, С.7.
- ↑ Иванов Ю. Г.//500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 170—171 с.
- ↑ Беларускае замежжа, «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», Мн., 2010, Беларусы ў Расіі, С.114
- ↑ Вячаслаў Ракіцкі, Алег Трусаў. Беларускі феномен Смаленшчыны // Радыё Свабода, 31 жніўня 2007
- ↑
- ↑ Памёр Уладзімер Кармілкін svaboda.org
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 39—40. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
Смаленск у Вікіцытатніку | |
Смаленск на Вікісховішчы |
- Афіцыйная старонка Смаленскай вобласці (руск.)
- Артыкул на Radzima.org
- Смаленская крэпасць (руск.)
- Беларуская Смаленшчына
Катэгорыя·Населеныя пункты Веліжскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Вяземскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Гагарынскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Глінкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Дарагабужскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Дзямідаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Духаўшчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ельнінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ершыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Краснінскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Манастыршчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пачынкаўскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Угранскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Цёмкінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шумяцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты еўрапейскай часткі Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты на Дняпры Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы Катэгорыя·Муніцыпальныя ўтварэнні Расіі Катэгорыя·Муніцыпальныя ўтварэнні Смаленскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Расіі Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Смаленскай вобласці Катэгорыя·Раёны Расіі Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.