wd wp Пошук:

Дудзінцы

Ду́дзінцы (славацк.: Dudince, венг.: Gyűgy, ням.: Dudintze), да 1927 — Дзюдзінцы (славацк.: Ďudince — курортны горад на поўдні Славакіі, у раёне Крупіна Баньскабістрыцкага края. Насельніцтва — 1503 чалавекі (2005).

Дудзінцы вядомыя сваімі гаючымі мінеральнымі водамі і спа-курортамі.

Геаграфія

Горад размешчаны ля ўзножжа Крупінскай планіны ў даліне ракі Шцьяўніца, прыкладна за 27 км на паўднёвы захад ад Крупіны і за 15 км на поўнач ад Шагаў.

Гісторыя

Археалагічныя раскопкі паказалі, што паселішча на гэтым месцы існавала ўжо ў неаліце.

Першыя пісьмовыя згадкі пра сучаснае паселішча датаваныя 1284 годам, калі яно мела назва Дзьюд. Першыя згадкі пра гарачыя крыніцы датаваныя 1551 годам.

Рымскія купелі

Дудзінская вуглекіслая вада пачала выкарыстоўвацца для лекавых мэтаў з пачатку XX стагоддзя, а ў 1983, калі Дудзінцы атрымалі статус курорту, тут пачалі комплексна лекаваць усялякія немачы два бальнеалагічныя цэнтры. Мінеральная вада ў купелях гідрахлараваная, содна-вапнаватая, яшчэ нейкая там і гіпатанічная. Вада мае пастаянную тэмпературу 28 °C.

Акрамя гэтых комлексаў, у Дудзінцах захаваліся каля 20 каменныя басейны рымскай пары.

Насельніцтва

Паводле вынікаў перапісу 2011 года ў горадзе пражывалі 1475 жыхароў. 1314 (89,08 %) з іх — славакі, 42 (2,85 %) — венгры; нязначная колькасць чэхаў і ўкраінцаў[1].

Паводле веравызнання 55,67 % жыхароў — рыма-каталікі, 28,93 % — лютэране, яшчэ 11,27 % не звязаныя з рэлігіяй (2001).

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Ivana Juhaščíková, Pavol Škápik, Zuzana Štukovská. Základné údaje zo Sčítania obyvateľov, domov a bytov 2011. Obyvateľstvo podľa národnosti. — Štatistický úrad Slovenskej Republiky, 2012. — С. 51. — ISBN 978-80-8121-206-2.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be